Адкрыты чэмпіянат Англіі па снукеры
From Wikipedia, the free encyclopedia
Адкрыты чэмпіянат Англіі (англ.: English Open) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры. Быў заснаваны ў 2016 годзе ў рамках «Серыі Хатніх Нацый» (англ.: Home Nations Series) і праходзіў у Манчэстэры, пасля чаго быў перанесены ў Барнслі ў 2017 годзе. Адкрыты чэмпіянат Англіі стаў сёмым рэйтынгавым турнірам у сезоне 2017/2018 і адным з дваццаці рэйтынгавых першынстваў у гэтым сезоне. Прызавы фонд турніру складае £366,000.
Адкрыты чэмпіянат Англіі | |
Год заснавання: | 2016 |
---|---|
Арэна: | «EventCity» (2016) «Метрадром» (2017) |
Горад: | Манчэстэр (2016) Барнслі (2017) |
Краіна: | Англія |
Фармат: | Рэйтынгавы турнір |
Прызавы фонд: | £366,000 |
Колькасць удзельнікаў: | 131 (2017) |
Рэкорды | |
Дзеючы чэмпіён: | Роні О’Саліван (першы тытул) |
Рэкордная колькасць тытулаў: | 1: Лян Вэньбо, Роні О’Саліван |
Найвышэйшая серыя: | 147: Альфрэд Бёрдэн (2016), Лян Вэньбо (2017) |
Апошні турнір | |
Адкрыты чэмпіянат Англіі 2017 |
Турнір праходзіць на працягу тыдня ў кастрычніку, а ў нядзелю гуляецца фінальны двубой спаборніцтва ў фармаце да дзевяці перамог у фрэймах.
У 2016 годзе першым пераможцам турніру стаў кітайскі снукерыст Лян Вэньбо, які ў фінальным матчы перамог Джада Трампа і выйграў першы рэйтынгавы тытул у кар'еры. Праз год пераможцам турніру стаў Роні О’Саліван, перамогшы ў фінале Кайрэна Уілсана і здабыўшы 29-ы рэйтынгавы тытул, што дазволіла яму абысці па гэтым паказчыку Стыва Дэвіса і зраўняцца з Джонам Хігінсам.