From Wikipedia, the free encyclopedia
Ісер Залман Мелцэр (1870, Мір — 1953, Іерусалім) — выбітны рабін, кіраўнік ешывы і галахічны аўтарытэт у Беларусі і ў Палесціне.
Ісер Залман Мелцэр | |
---|---|
Род дзейнасці | рабін |
Дата нараджэння | 6 лютага 1870 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 лістапада 1953 (83 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Веравызнанне | іўдаізм |
Бацька | Rabbi Baruch Peretz Meltzer[d][1] |
Дзеці | feivel meltzer[d] і Rabbi Zvi Yehuda Meltzer[d] |
Альма-матар |
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся ў сям'і рабіна Боруха Перэца Мельцэра. З ранняга дзяцінства праявіў выдатныя здольнасці і з 10 гадоў ужо займаўся з галоўным рабінам мястэчка Мір р. Іом Тоў Ліпманам, а затым у вядомы гарадскі ешыбот. З 1884 па 1891 вучыўся ў валожынскай ешыве пад кіраўніцтвам р. Нафтана Цві Іехуды Берліна і р. Хаіма Салавейчыка. Па рэкамендацыі кіраўніка ешывы ажаніўся ў 1892 з Беле Хіндэ, дачкой рабіна Шрагі Файвела Франка, багацея з Алексота (прадмесця горада Каўнас) і аднаго з галоўных спонсараў ешывы рава Ісраэля Салантэра. Пасля вяселля наблізіўся да «старца са Слабодкі» (да равы Натана Цві Фінкеля) і ва ўзросце 24 гадоў ён быў прызначаны кіраўніком Слабадской ешывы ў 1894. У 1897 па даручэнні рава Фінкеля стварыў новы ешыбот слабадскога тыпу ў Слуцку, дзе стаў на чале ешывы і неўзабаве пасля эміграцыі ў ЗША рабіна Слуцка таксама заняў яго месца. У 1923 раву Мелцэру прыйшлося пакінуць сваю пасаду з-за пераследаў і шматразовых арыштаў савецкімі ўладамі і ён збег у Клецк, які таксама быў цэнтрам вывучэння Торы, але знаходзіўся на тэрыторыі Польшчы. У 1925 рэпатрыяваўся ў Палесціну, дзе стаў на чале ешывы Эц Хаім і займаў гэту пасаду да сваёй смерці. Стаў адным з заснавальнікаў Агудат Ісраэль і камітэта па справах ешыботаў у Вільні. Падтрымліваў стварэнне дзяржавы Ізраіль і патрабаваў ад кіраўніцтва Агудат Ісраэль рэальных дзеянняў па засяленні Зямлі Ізраіля (Эрэц Ісраэль). У Палесціне зблізіўся з равам Кукам, якога называў «князем Торы».
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.