From Wikipedia, the free encyclopedia
Індаеўрапейцы — народы-носьбіты індаеўрапейскіх моў. На думку некаторых даследчыкаў, індаеўрапейскія мовы належаць да макрасям'і настратычных моў.
Да індаеўрапейцаў належаць шматлікія старажытныя і сучасныя народы: армяне, балты, германцы, грэкі, ілірыйцы, індыйцы, іранцы, італікі, кельты, славяне, тахары, фракійцы, фрыгійцы, хеты.
Пры гэтым да балтаў належаць сучасныя латышы і літоўцы, а таксама вымерлыя прусы і некаторыя іншыя этнасы, сучасныя германскія народы — гэта аўстрыйцы, англічане, датчане, галандцы, немцы, нарвежцы, фрызы, шведы, фарэрцы, вымерлыя готы і іншыя зніклыя старажытнагерманскія плямёны.
Іранскае паходжанне маюць персы, белуджы, гілянцы, курды, мазендэранцы, асеціны, памірскія народы, сарыкольцы, таджыкі, талышы, язгулямцы.
Да італікаў належыли лаціны (часткай якіх былі рымляне, ад мовы якіх паходзяць раманскія мовы, якія ўключаюць італьянскую, французскую, правансальскую, рэтараманскую, іспанскую, каталонскую, партугальскую, румынскую, малдаўскую мовы), оскі і умбры.
Нашчадкамі кельтаў з'яўляюцца шатландцы, ірландцы, брэтонцы, валійцы і інш.
Да славян належаць сучасныя беларусы, балгары, лужычане, македонцы, палякі, рускія, сербы, славенцы, славакі, украінцы, харваты, чэхі, а таксама ў цяперашні час анямечаныя і паланізаваныя палабскія і паморскія славяне.
Нашчадкамі ілірыйцаў або фракійцаў магчыма з'яўляюцца сучасныя албанцы.
Мадэлі паходжання індаеўрапейцаў можна ўмоўна падзяліць на еўрапейскія і азіяцкія. З еўрапейскіх найбольш распаўсюджаная сярод лінгвістаў і археолагаў курганная гіпотэза, паводле якой прарадзімай індаеўрапейцаў была тэрыторыя Паўночнага Прычарнамор'я ў міжрэччы Дняпра і Волгі, а самі яны ўяўлялі сабой паўкачавое насельніцтва стэпавых раёнаў сучасных усходу Украіны і поўдня Расіі, якое жыло ў гэтых месцах у V—IV тыс. да н.э. З продкамі індаеўрапейцаў звычайна ідэнтыфікуецца насельніцтва, якое належыць да Хвалынскай, сярэднестогаўскай і ямнай культурам. У наступным у сувязі з пераходам гэтых плямёнаў да бронзавага веку і прыручэннем каня пачаліся інтэнсіўныя міграцыі індаеўрапейскіх плямёнаў у розных напрамках. Пры гэтым адбывалася моўная асіміляцыя індаеўрапейцамі мясцовага даіндаеўрапейскага насельніцтва, што магло прыводзіць да таго, што сучасныя носьбіты індаеўрапейскіх моў значна адрозніваюцца антрапалагічна.
У эпоху Вялікіх геаграфічных адкрыццяў і наступнай масавай еўрапейскай каланізацыі індаеўрапейскія мовы распаўсюдзіліся ў Амерыцы, Паўднёвай Афрыцы, Аўстраліі, Новай Зеландыі, іншых рэгіёнах, і, за кошт рускай каланізацыі, значна пашырылі свой арэал у Азіі (у якой да гэтай эпохі былі прадстаўленыя досыць шырока).
Іншымі тэорыямі з'яўляюцца анаталійская (сфармуляваная К. Рэнфру), па якой распаўсюджванне індаеўрапейцаў адбывалася з цэнтральнай Малой Азіі і было звязана з распаўсюджваннем сельскай гаспадаркі.
Хоць у цяперашні час да індаеўрапейцаў адносяць па моўнай прыкмеце, 5 тысяч гадоў назад гэта была група генетычна роднасных народаў. Маркерам індаеўрапейскага паходжання, магчыма, з'яўляецца гаплагрупа R1a у Y-храмасоме ў мужчын (аднак у гэтым ёсць вялікія сумненні, бо па дадзеных хуткасці мутацый Y-храмасом мутацыя R1a узнікла больш за 10 тыс. гадоў назад, што нашмат раней чым рассяленне прота-індаеўрапейцаў).
Найбольшая варыятыўнасць маркера R1a сустракаецца ва Усходняй Украіне, што можа паказваць на найбольшую старажытнасць распаўсюджвання яго ў гэтым рэгіёне.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.