From Wikipedia, the free encyclopedia
Італікі (лац.: Italici) — плямёны індаеўрапейскай групы, якія ў старажытнасці засялялі Апенінскі паўвостраў і гаварылі на італійскіх мовах. Розніліся моваю, памерамі тэрыторыі, колькасцю насельніцтва, узроўнем культуры і эканомікі. У 1-м тысячагоддзі да н.э. падзяліліся на 2 галіны: лаціна-фалікскую (жылі ў Лацыі і паўднёвай Этрурыі) і оскска-умбрскую (займалі землі да Паўднёвай Італіі). Паводле падання Рым заснаваны лацінскімі каланістамі ў 8 стагоддзі да н.э. Італікі страцілі самастойнасць, частка іх зямель трапіла пад уладу Рыма. У выніку Саюзніцкай вайны 90-88 гг. да н.э. італікі атрымалі правы рымскіх грамадзян, на працягу 1 стагоддзя н.э. раманізаваны.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.