From Wikipedia, the free encyclopedia
Іегудзі Менухін, барон Менухін (англ.: Yehudi Menuhin, Baron Menuhin, 22 красавіка 1916, Нью-Ёрк — 12 сакавіка 1999, Берлін) — амерыканскі скрыпач і дырыжор.
Сын равіна Мойшэ Менухіна (першапачаткова Мнухіна), ураджэнца Гомеля, і Маруты Шэр, ураджэнкі Ялты. Пачаў займацца музыкай у тры гады. Першапачаткова займаўся пад кіраўніцтвам Луіса Персінджэра, затым вучыўся ў Еўропе ў Джорджэ Энеску і Адольфа Буша. Першы сольны канцэрт з сімфанічным аркестрам Сан-Францыска даў у 7-гадовым узросце.
З перанапружаннем выступаў падчас Другой сусветнай вайны перад войскамі саюзнікаў, даў звыш пяцісот канцэртаў. У красавіку 1945 года разам з Бенджамінам Брытэнам выступіў перад былымі вязнямі вызваленага брытанскімі войскамі канцлагера Берген-Бельзен. Як знак прымірэння, даў у 1947 годзе ў пасляваеннай Германіі канцэрт з Вільгельмам Фуртвенглерам, які абвінавачваўся ў свой час у супрацоўніцтве з гітлераўскім рэжымам.
У 1945 годзе стаў першым замежным выканаўцам, які прыехаў у СССР пасля вайны, для выканання падвойнага канцэрта Баха сумесна з Давідам Ойстрахам.
З 1959 года жыў у Вялікабрытаніі, у 1962 годзе стварыў у графстве Сурэй Школу Іегудзі Менухіна.
У 1970 годзе стаў грамадзянінам Швейцарыі. Музыка класічнага рэпертуару, Менухін у 1980-х гадах запісаў некалькі джазавых кампазіцый разам са Стэфанам Грапелі, некалькі канцэртаў усходняй музыкі — з сітарыстам Раві Шанкарам.
У 1985 годзе прыняў падданства Вялікабрытаніі. У 1983 годзе заснаваў у графстве Кент фонд Іегудзі Менухіна ў падтрымку маладых музыкантаў.
У 1990 годзе з Моладзевым аркестрам Азіі, брытанскім віяланчэлістам Джуліянам Лойдам Уэберам і групай маладых выканаўцаў з краін Азіі праехаў з канцэртным турнэ па Японіі, Тайвані, Сінгапуры і Ганконгу.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.