From Wikipedia, the free encyclopedia
Адольф Георг Вільгельм Буш (ням.: Adolf Georg Wilhelm Busch; 8 жніўня 1891, Зіген — 9 чэрвеня 1952, Гілфард, штат Вермонт) — нямецкі скрыпач , канцэртмайстар і педагог. Сын музычнага майстра Вільгельма Буша, брат дырыжора Фрыца Буша і віяланчэліста Германа Буша.
Адольф Буш | |
---|---|
ням.: Adolf Georg Wilhelm Busch | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 8 жніўня 1891[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 чэрвеня 1952[1][2][…] (60 гадоў) |
Месца смерці |
|
Краіна | |
Бацька | Вільгельм Буш |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Педагог | Willy Hess[d], Bram Eldering[d] і Fritz Steinbach[d] |
Прафесіі | кампазітар, канцэртмайстар, музычны педагог |
Інструменты | скрыпка |
Жанры | класічная музыка |
Выхаванцы | Іегудзі Менухін |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вучыўся ў Боне ў Хуга Грутэрса (з дачкой якога Элізай у 1913 годзе ажаніўся), затым у Кёльнскай кансерваторыі ў Фрыца Штайнбаха і Брама Элдэрынга і ў Берлінскай музычнай акадэміі. З 1912 годзе граў у аркестры Венскага канцэртнага таварыства, з 1919 года выкладаў у Берлінскай музычнай акадэміі. У 1919 годзе заснаваў струнны квартэт Буша, вядомы сваімі запісамі ўсіх квартэтаў Бетховена; пры выкананні фартэпіянных квінтэтаў і ў дуэтах і трыа сталым партнёрам Буша выступаў Рудольф Сёркін, які ажаніўся пасля з дачкой Буша Ірэнай.
У 1927 годзе Буш з’ехаў з Германіі ў Швейцарыю, жыў і працаваў у Базелі, быў адным з заснавальнікаў Базельскага камернага аркестра. У 1939 г. эміграваў у ЗША. У 1951 годзе разам з Сёркіным заснаваў летнюю музычную школу Марлбара.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.