From Wikipedia, the free encyclopedia
Энцыкляпэ́дыя (па-грэцку: ἐγκύκλιος παιδεία, enkyklios paideia — кола для вывучэньня) — прыведзены ў сыстэму агляд усіх галінаў чалавечых ведаў ці асобнага кола дысцыплінаў, якія разам складаюць галіну ведаў. Энцыкляпэдыяй таксама называюць навуковы даведачны дапаможнік, які зьмяшчае агляд навук ці дысцыплінаў (пераважна ў форме слоўніку)[1]. У шырокім сэнсе — збор навуковых зьвестак пра разнастайныя тэмы, прызначаны для выкарыстаньня шырокім колам чытачоў.
Сучасная энцыкляпэдыя ўзрасла з працаў, якія значна адрозьніваліся ад таго, што цяпер завецца энцыкляпэдыяй, і яна прайшла праз мноства мадыфікацыяў.
Грэцкі навуковец Плятон распрацаваў першую энцыкляпэдычную працу (к. 370 ДХ), куды ён запісваў свае па-майстэрску выкананыя лекцыі па натуральнай гісторыі, матэматыцы і філязофіі. Грэкі верылі, што ўніфікацыя і выкарыстаньне ведаў з паляпшэньнем мысьленьня былі першымі мэтамі адукацыі. У адрозьненьне ад грэцкай, «Cato Praecepta ad filium» (к. 183 ДХ) адбівае тыпова рымскі прагматызм і была задуманая і распрацаваная для пашырэньня здольнасьцяў і ведаў у практычных галінах.
Раньнімі сапраўды энцыкляпэдычнымі працамі сталі творы Плінія Старэйшага, зь яго велізарнай «Historia naturalis» (77 ПХ), што ўяўляе сабой пасьлядоўную анталёгію з тэмамі прысьвечанымі батаніцы, мэталюргіі і касмаграфіі.
Манумэнтальная кампіляцыя, надзвычай цяжка распрацаваны клясыфікацыйна каркас, панаваў ад антычных часоў да вынаходжаньня больш рухомых формаў у ХV стагодзьдзі. Гэтыя працы былі напісаны па-лацінску і прызначаліся для абмежаванай публіцы. Іх дыяпазон розьніўся ад Маркуса Тэрэтыюса Варо зь яго «Disciplinarium libri IX» (к.50 ДХ) да працаў Баэцыя і Ісыдора з Сывіллы. Кульмінацыяй стала «Speculum majus» Вінсэнта Б’еваіса, скончаная ў 1244 року. Гэта велізарны збор укладаньняў, пакінутых сьвету ад энцыкляпэдыяў, за мноства сотняў рокаў. «Li livres dou tresor» Брунэтто Лаціні (к. 1266), тым ня менш, уяўляе значны крок, бо яна напісаная па-француску і была арыентаваная на італійскі вышэйшы пласт. Гэта было выключна ўдалым праектам з пункту гледжаньня фінансавай спрыяльнасьці, і наступнае выданьне было створанае ў 1530 року.
У сярэдзіне XVI стагодзьдзя стаў папулярным энцыкляпэдычны слоўнік, адрэдагаваны Карлам Эт’енам (1504—1564), што даводзіла, што чытачы аддавалі перавагу альфабэтнаму парадку. Калі б ня дзейнасьць нямецкага пісьменьніка Паўля Скаліха, магчыма, што паняцьце «энцыкляпэдыя» ніколі б не ўсталявалася цьвёрда. «Encyclopaedia, seu Orbis disciplinarum» («Энцыкляпэдыя, альбо веды пра Сьвет», 1559) вяртае гэтае паняцьце да вядомасьці і ўжываньня.
Сярод даведнікаў XVII стагодзьдзя, што былі ўжо даволі роднаснымі да сучасных энцыкляпэдыяў, зьяўляецца «Le Grand Dictionnaire historique» («Вялікі гістарычны Слоўнік», 1674) Люіса Марэры, які прайшоў праз 20 выданьняў. Гэтая энцыкляпэдыя больш дапасаваная да грамадзкіх патрэбаў, чым яе папярэднікі, улучае ў сябе геаграфічныя і біяграфічныя зьвесткі, якія разьмешчаныя ў альфабэтным парадку і напісаныя зразумелым тэкстам. Іншыя энцыкляпэдысты ў Ангельшчыне, Нямеччыне і ў іншых краінах бралі энцыкляпэдыю Марэры як узор. Джон Гарыс (1666—1719) стварыў першую параўнальную працу на ангельскай мове. Яго «Lexicon Technicum» («Тэхнічны Лексікон»), альбо «Universal English Dictionary of Arts and Sciences» («Унівэрсальны ангельскі слоўнік па мастацтвах і навуках») (1704), улучаў дадзеныя біяграфіі і зьніжаў лексікаграфічны элемэнт, але трымаў пільную ўвагу на матэматыцы, фізыцы і на тэхналёгіях. Тэкст таксама зьмяшчаў зьвесткі пра гравіроўку па мэтале і мноства практычных парадаў. Наступнай, і вельмі значнай энцыкляпэдыяй, стала «Ephraim Chambers’s Cyclopaedia», альбо «Universal Dictionary of Arts and Sciences» («Універсальны Слоўнік Мастацтваў і Навук») (1728). Ён зьмяшчаў перакрыжаваныя спасылкі і загалоўкі і быў першай энцыкляпэдыяй, цесна зьвязанай з сучаснымі. Ён натхніў іншаземных імітатараў.
На працягу гэтага пэрыяду папярэднікі аднатомных энцыкляпэдыяў пачалі зьяўляцца ў Нямеччыне. Сюды ўваходзіць Ёхан Хабнэр зь яго «Reales Staats- und Zeitungs-Lexikon» (1704), Ёхан Мэнке і яго «Compendioses Gelehrten-Lexikon» (1715), і С. Г. Ёхер з «Allgemeines Gelehrtenlexikon» (1750—1751). Унёсак Францыі ў гэты час меў розны характар. Піэр Байле зь яго «Dictionnaire historique et critique» («Гістарычны і крытычны слоўнік», 1697) прапаноўваў новыя асаблівасьці ў структуры. Яго знакавасьць ў скептычным тоне. Ён абмежаваў біяграфічныя зьвесткі, але дадаў крытычныя камэнтары.
Такім нонканфармісцкім стаўленьнем напоўненая «Encyclopedie», якая ў раньнім варыянце ўяўляла сабой пераклад ангельскай «Universal Dictionary of Arts and Sciences» на францускую мову (1743—1745). Спачатку Андрэ Ле Брэтон, парыскі выдавец, набыў неабходны каралеўскі прывілей і пачаў выдаваць пяцітомную энцыкляпэдыю. Неадпаведнасьць зь перакладам мусіла ўнесьці зьмены ў першапачатковы плян, і першы том энцыкляпэдыі выйшаў у 1751 пры дапамозе Дэніса Дыдро і Жана д’Алембэрта. Гэты знакаміты экзэмпляр працягваў выдавацца, нягледзячы на яго рацыяналісцкі і дэісцкі ўхіл, на атакі Каталіцкага Касьцёла, і на забарону з боку Людовіка XV.
Фрацуская «Encyclopedie» дасягнула посьпеху дзякуючы таму, што гэта быў сапраўды прагрэсіўны твор. Яе структура засноўвалася на структуры Фрэнсіса Бэкана аб унівэрсальных ведах. Карыстаньне гэтым найбольш поўным і сыстэматычным інструмэнтам ведаў і дасягненьняў чалавецтва таго часу гарантавала прэзэнтацыю тэмаў праз увесь спэктар ведаў. Асаблівую вартасьць ёй надае тое, што яна была напісаная не невядомымі асобамі, а лідэрамі францускага Асьветніцтва, такімі як Русо, Турго, Монтэск’ё і Вальтэр. Прыкладныя навукі былі ўлучаныя ў гэтае выданьне. Ну і нарэшце, гэтае выданьне не пакутуе ад дагматаў, але наадварот, яно досыць талерантнае, лібэральнае і галоўным чынам, рацыяналістычнае.
Іншай значнай энцыкляпэдыяй XVIII стагодзьдзя была «Encyclopaedia Britannica» (1768—1771), якая мае найбольш працяглую гісторыю сярод усіх энцыкляпэдыяў. Яна зьявілася ў Шатляндыі, дзе Эндру Бэл, Колін МакФаркухар і Ўільям Смэлі аб’ядналі традыцыйную клясыфікацыю і слоўнікавую арганізацыю. Да гэтага часу альфабэтная пасьлядоўнасьць прадметаў і фрагмэнтаваныя веды давалі вельмі невялікі аб’ём на значных артыкулах. Зь іншага боку, ад няслушнага разьмяшчэньня блыталіся неспэцыялісты, і пасьлядоўнасьць артыкулаў надавала перавагі інфармацыйнай кампіляцыі. Напрыклад, у арабскай энцыкляпэдыі ежа і жанчына мешкаліся ў канцы, у нямецкай энцыкляпэдыі спачатку знаходзіліся зьвесткі пра сусьвет і тэхналёгіі, у францускай давалася перавага зьвесткам пра філязофію і матэматыку.
Брытанскае выданьне ўлучала ў сябе 45 вялікіх прадметаў, але разьмяркоўваліся яны ў межах адзінай альфабэтнай пасьлядоўнасьці, як асноўныя, так і падпарадкаваныя артыкулы. Клясыфікацыя тым самым зрабіла больш простым пошук, безь перашкодаў у абраньні неабходнага прадмету. Але першае выданьне сустрэла мноства расчараваных водгукаў. Біяграфіі былі апушчаны, некаторыя артыкулы былі празьмерна вялікімі. Наступнае выданьне было ўжо лепей і зьмяшчала біяграфіі людзей, мапы і бібліяграфіі для значных артыкулаў. Выданьне дзявятае (1875—1889) і дзясятае (1910—1911) дасягнулі вышыні стылю і істотнасьці.
У ХІХ стагодзьдзі розныя фірмы праводзілі выпуск розных папулярных публікацыяў. Індустрыяльная рэвалюцыя, узвышэньне сярэдняй клясы, узмацненьне патрэбаў чалавека, прагрэс у тэхналёгіі друкаваньня пераўтваралі выраб энцыкляпэдыяў у прыбытковы бізнэс.
Сярод пераемнікаў і канкурэнтаў «Брытанікі» ў Ангельшчыне было два вельмі амбіцыйных прадпрыемствы: «Encyclopaedia Metropolitana» (1817—1845) і «Penny Cyclopaedia» (1833—1843).
«Encyclopaedia Metropolitana» была задуманая паэтам Самуэлям Тэйларам Колерыджам. Прыгожыя ілюстрацыі, інфармацыя падтрымлівалася аўтарытэтнасьцю аўтараў і грунтавалася на добрай канцэптуальнай аснове і вычарпальных паводле клясыфікацыі схемах, якія ахоплівалі мноства дысцыплінаў. Але праект пацярпеў няўдачу па трох асноўных прычынах: не альфабэтны парадак разьмяшчэньня, а толькі зьмест; на яе падрыхтоўку зышло 28 рокаў, а за гэты час мноства фактаў і зьвестак ужо састарэлі; і яна не вытрымала канкурэнцыі з «Брытанікай».
«Penny Cyclopaedia» была прапанаваная для таго, каб: «валодаць карыснай інфармацыяй для ўсіх клясаў грамадзтва, асабліва для тых, хто ня ў стане мець для сабе дасьледчага настаўніка, ці аддае перавагу самастойнаму навучаньню». Гэтае намаганьне таксама пацярпела няўдачу. Ангельская мова гэтай энцыкляпэдыі не падыходзіла для перакладу на іншыя мовы, таму што француская мова — гэта не ангельская, і такая мова не магла падыходзіць для найбольш культурных і адукаваных эўрапейцаў. Таксама, выдаўцы верылі, што прамысловы працоўны жадае атрымліваць адукацыю для сябе пасьля заканчэньня яго працы, і верылі ў яго аптымістычнасьць і дапытлівасьць.
У ХІХ стагодзьдзі тры нямецкія энцыкляпэдыі набылі вядомасьць. У 1808 року Фрыдрых Арнольд Брокхаўз (1772—1823) атрымаў правы на г. зв. «Frauenzimmer-Lexikon», жаночую энцыкляпэдыю, створаную Лобелам у 1796. На аснове «Frauenzimmer-Lexikon» ён стварыў свой «Konversations-Lexikon», рысамі якога была прастата, папулярнасьць, кароткасьць артыкулаў, дыхтоўнасьць, аўтарытэтнасьць, шырыня ахопу. Брокхаўз быў недасканалы толькі ў навуцы і тэхналёгіях. У той жа галіне Ёзэп-Мэераўскі «Der Grosse Konversations-Lexikon» (1840—1852) быў проста выдатным. Нарэшце, «Herder Konversations-Lexicon» (1853—1857) быў выдадзены дзеля абслугоўваньня асаблівых патрабаваньняў каталікоў Нямеччыны.
П’ер Ляросэ й Аўгустын Бае стварылі супольнае «Librairie Larousse & Boyer» у 1852 і выдавалі «Grand dictionnaire universel du XIX siecle» (1865—1876), сумесь слоўніка і энцыкляпэдыі, якая працягвае выдавацца і сёньня. Фэрдынд Каміль Дрэйфус выдаў «La grande encyclopedie» паміж 1886 і 1902.
«Энцыкляпэдыя амэрыканская», якая зьявілася на ангельскай мове пасьля адаптацыі і сямі выданьняў Брукхаўзам, выраблялася Фрэнсісам Лібэрам паміж 1829 і 1833 рокамі. Гэта першая вялікая энцыкляпэдыя на Амэрыканскім кантынэнце, таксама выкарыстоўвалася кампаніяй Брукхаўз як узор.
Падобная дзейнасьць адбываецца і ва Ўсходняй Эўропе. Наглядным прыкладам можа служыць польская «Encyklopedia Powszechna» (1858—1868).
Найбольш вялікімі і значнымі беларускімі энцыкляпэдыямі зьяўляюцца «Беларуская савецкая энцыкляпэдыя» і «Беларуская энцыкляпэдыя».
Найбольш прыкметнымі расейскімі выданьнямі зьяўляюцца «Энциклопедический словарь» Ф. А. Брукхаўза і І. А. Ефрона і «Большая Советская Энциклопедия». Галоўнымі недахопамі БСЭ зьяўляюцца ідэалягічныя пытаньні, асабліва ў першым выданьні, якія істотна псуюць каштоўнасьць працы.
Папулярныя і даступныя энцыкляпэдыі, як то Унівэрсальная энцыкляпэдыя Гармсўорта і Энцыкляпэдыя для дзяцей зьявіліся ў пачатку 1920-х. У Злучаных Штатах, 1950-я і 1960-я сталі сьведкамі зьяўленьня некалькіх буйных папулярных энцыкляпэдыяў, якія часьцяком прадаваліся ў растэрміноўку. Самымі вядомымі зь іх былі World Book і Funk and Wagnalls.
У другой палове XX стагодзьдзя таксама былі апублікаваныя некалькі энцыкляпэдыяў, якія вылучаліся сынтэзам важных тэмаў у канкрэтных галінах, часьцяком яны ствараліся з дапамогай новых распрацовак значных дасьледчыкаў. У сьпіс такіх энцыкляпэдыяў уваходзяць філязофская энцыкляпэдыя (упершыню апублікаваная ў 1967 годзе і ў цяперашні час існуе другое выданьне) і Даведнік па эканоміцы Эльзэвіра[2]. Энцыкляпэдыі тых часоў, як правіла, ахоплівалі калі ня ўсе акадэмічныя дысцыпліны, але нейкія вузкія тэмы.
Да канца XX стагодзьдзя, энцыкляпэдыі былі апублікаваныя на CD-ROM для выкарыстаньня на пэрсанальных кампутарах. Прадукт кампаніі «Майкрасофт» Encarta, які быў запушчаны ў 1993 годзе, стаў новым вобразам энцыкляпэдыі, у якой няма друкаванага эквівалента. Артыкулы былі дапоўнены відэа і аўдыё файламі, а таксама шматлікімі высокаякаснымі малюнкамі. Пасьля шаснаццаці гадоў з моманту выхаду першай вэрсіі праграмы, кампанія «Майкрасофт» спыніў гэтую лінейку прадуктаў у 2009 годзе[3].
Традыцыйныя энцыкляпэдыі, якія напісаны толькі некалькімі распрацоўнікамі, як правіла, людзьмі з вучонай ступеньню, распаўсюджваецца ў выглядзе інтэлектуальнай ўласнасці.
Дзьве эўрапейскія энцыкляпэдыі, якія былі створаныя пры таталітарных рэжымах, выклікаюць агульнае ўсхваляваньне: гэта гішпанская «Espasa», альбо «Enciclopedia universal ilustrada europeo-americana» (1905—1970), якая паважаецца за зграбнасьць, цудоўную графіку і дбайную апрацоўку мастацтва; і італійская «Enciclopedia italiana di scienze, lettere ed arti» (1929—1939) за аўтарытэтныя артыкулы, асабліва тыя, што прысьвечаныя біяграфіі і мастацтву.
Існуюць тры тыпы энцыкляпэдыяў: звычайная энцыкляпэдыя, адмысловая энцыкляпэдыя і генэральная (агульная) энцыкляпэдыя. Публікацыі такога кшталту, як «Гісторыя Беларусі», «Геаграфія Беларусі» адносяцца да першай катэгорыі. Адмысловыя энцыкляпэдыі ўлучаюць у сябе нарыс, прысьвечаны якой-небудзь адной спэцыялізаванай тэматыцы («Энцыкляпэдыя „Вялікае княства Літоўскае“», для прыкладу). Разам з тым яны могуць уяўляюць зь сябе інфармацыю, зьмешчаную ў альфабэтным парадку, забясьпечваючы больш вялікім аб’ёмам ведаў па асобным прадмеце, чым генэральная энцыкляпэдыя. У параўнаньні, генэральная дарослая энцыкляпэдыя — гэта суцэльная галіна ведаў, ад навуцы да мастацтва, яна зьмяшчае рухі крытычных пытаньняў, а таксама інфармацыю пра значныя мясьціны і пэрсоны.
Істотнай значнасьцю ў генэральных дарослых энцыкляпэдыях мае даўжыня артыкулаў. У энцыкляпэдыях «кароткага праходу» артыкулы зьмяшчаюць найбольш галоўнае па дадзеным аспэкце праблемы, але маюць спасылкі на іншыя артыкулы, перасылкі на групу артыкулаў і г. д. Даўжыня таксама залежыць ад значнасьці тэмы, яе гісторыі і яе сучаснага статусу. Бібліяграфічны пералік кніжак дапамагае забясьпечыць чытача сьпісам літаратуры для далейшага дасьледваньня. Энцыкляпэдыі «доўгага ўваходу» прапануюць больш падрабязную інфармацыю ў межах аднаго артыкулу. У некаторых выпадках адзін артыкул можа дасягаць кніжнага аб’ёму. Энцыкляпэдыямі «доўгага ўваходу» зьяўляюцца «Беларуская Энцыкляпэдыя», «Беларуская Савецкая Энцыкляпэдыя», «Encyclopaedia Britannica», «Encyclopedia Americana», «Большая Советская Энциклопедия». Энцыкляпэдыямі «кароткага ўваходу» зьяўляецца «The Academic American Encyclopedia» (1980), «The Columbia Encyclopedia» (1935) кароткага ўваходу праца ў адным томе, таксама як і «Большая Советская Энциклопедия» ў адным томе.
Нягледзячы на тое, што першыя энцыкляпэдычныя працы для дзяцей публікаваліся і раней, першай значнай стала «The Сhildren’s Еncyclopedia», падрыхтаваная ангельскімі рэдактарамі на чале з Артурам Місам у 1908. У 1910 року выйшаў амэрыканскі варыянт кнігі Міса «The New Вook of Knowledge», пасьля татальнай пераапрацоўкі і рэдакцыі «The New Book of Knowledge» была выпушчаная ў 1966. Амэрыканскія энцыкляпэдыі для дзяцей старэйшага школьнага ўзросту прадстаўленыя «World Book» (1917), «Compton’s» (1922), і «Merit Students Encyclopedia» (1967).
Сучасныя тэхналёгіі павялічылі ўнівэрсальнасьць і дасяжнасьць, зрабілі рэвалюцыю ў энцыкляпэдычнай прадукцыі. Кампутар дазваляе захоўваць і пераапрацоўваць вельмі вялікі аб’ём інфармацыі, што апраўдана эканамічна. Выданьне можна бесьперапынна выпраўляць і зьмяняць, артыкулы можна друкаваць на самім кампутары і загружаць у электронную базу дадзеных. Калі кампутар зьвязаны з друкаркай, то гэты артыкул можна раздрукаваць. Дыск CD дазваляе захоўваць тэкст, выявы, музычныя файлы ў лічбавым фармаце, у ідэальным фармаце для элетронных энцыкляпэдыяў. Менавіта разьмяшчэньне, хуткая ідэнтыфікацыя, узаемасувязь паміж прадмэтамі і імгненны пошук неабходнага артыкула зьяўляецца галоўнай перавагай электроннай энцыкляпэдыі.
Ідэя новага тыпу энцыкляпэдыі — вольнай — пачалася з прапановы ў Usenet у 1993 годзе. Прапанова падобнай энцыкляпэдыі пад назвай «Інтэрпэдыя» (па-ангельску: Interpedia) мусіла ўяўляць сабой энцыкляпэдыю, якую кожны мог рэдагаваць і лёгка карыстацца. Першыя рэалізацыі ўключалі Everything2 і Open Site. У 1999 годзе Рычард Столман прапанаваў GNUPedia — сеціўную энцыкляпэдыю, якая падобна апэрацыйнай сыстэме GNU мусіла стаць такой жа «звычайнай» крыніцай інфармацыі, як і традыцыйныя энцыкляпэдыі. Прапанова Столмана была вельмі падобная да Інтэрпэдыі, але больш укладалася ў філязофію GNU, якую распаўсюджваў Столман.
З пачаткам працы Нупэдыі, а пазьней Вікіпэдыі, уяўленьне пра энцыкляпэдыі зьмянілася. У 2004 ангельская Вікіпэдыя стала найбольш зьмястоўнай энцыкляпэдыяй у сьвеце, дасягнуўшы колькасьці ў 300 000 артыкулаў[4], а ў 2005 годзе Вікіпэдыя ўжо мела болей двух мільёнаў артыкулаў на больш за 80 мовах, пры гэтым дазваляючы карыстаньне зьместам на ўмовах ліцэнзіі GNU Free Documentation License. Цяпер існуе беларуская Вікіпэдыя з разьдзеламі афіцыйным і клясычным правапісамі[5]. Пасьля старту Вікіпэдыі ў Інтэрнэце зьявіліся і іншыя праекты, напрыклад кітайскамоўныя Baidu Baike і Huodong, а таксама ангельскамоўныя Citizendium і Knol.
Хутчэй за ўсё энцыкляпэдыі яшчэ доўга будуць працягваць існаваць, таму што нягледзячы на недахопы ды абмежаваньні, яны забясьпечаныя мноствам здавальняючай інфармацыі для асобных патрабаваньняў — сынтэз і вынік карысных ведаў, што дазваляе ім пасьпяхова канкураваць зь іншымі формамі. Неяк Блэз Паскаль мовіў: «Паколькі нам немагчыма ведаць цалкам, што вядома аб усім, мы павінныя ведаць крыху, але аб усім».
Вызначаныя характарыстыкі, зьвязаныя з пасьпяховымі энцыкляпэдыямі:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.