Remove ads
разьдзел Вікіпэдыі клясычным правапісам («тарашкевіцай») беларускай мовы From Wikipedia, the free encyclopedia
Белару́ская Вікіпэ́дыя — разьдзел Вікіпэдыі на беларускай мове, заснаваны ў жніўні 2004 году.
Беларуская Вікіпэдыя лац. Biełaruskaja Vikipedyja | |
Слоган | Вольная энцыкляпэдыя |
---|---|
Тып | энцыкляпэдыя |
Даступныя мовы | беларуская |
Уладальнік | Фундацыя «Вікімэдыя» |
Аўтар | Уладзімер Каткоўскі |
Пачатак працы | 12 жніўня 2004 (20 гадоў таму) |
Камэрцыйны? | не |
Рэгістрацыя | ёсьць, задарма, неабавязкова |
Прыбытак | няма |
Актуальны стан | дзейны |
Рэйтынг Alexa | ? (2019 год) |
Ліцэнзія | CC BY-SA 3.0[d] і ЛВД ГНУ |
be-tarask.wikipedia.org |
Першы запіс па-беларуску на галоўнай старонцы зьявіўся 27 студзеня 2004 году[1]. Першыя артыкулы — 12 жніўня 2004 году. На гэты момант мае 88 099 артыкулаў. На 2019 год была 41-м паводле якасьці артыкулаў разьдзелам Вікіпэдыі.
Беларускую Вікіпэдыю заснавалі 12 жніўня 2004 году (першую праўку на галоўнай старонцы зрабілі 7 красавіка таго ж году паводле беларускага часу)[2]. Адным зь яе стваральнікаў быў Уладзімер Каткоўскі. Да пачатку 2007 году было напісана 6 000 артыкулаў. На сакавік 2007 году ў Беларускай Вікіпэдыі было каля 6700 артыкулаў.
27 сакавіка 2007 году без публічнага абгрунтаваньня з боку Фундацыі «Вікімэдыя» адбыўся перанос існага разьдзелу Беларускай Вікіпэдыі з асноўнага беларускага паддамэну трэцяга ўзроўню «be» (куды з інкубатару перанесьлі разьдзел, створаны русіфікаваным моўным стандартам) на пабочны «be-x-old», што выклікала скандал у беларускай суполцы.
1 чэрвеня 2008 году Беларуская Вікіпэдыя пераадолела мяжу ў 10 тысячаў артыкулаў[3]. На 27 лістапада 2008 году разьдзел займаў 60-е месца паводле якасьці артыкулаў. 17 чэрвеня 2009 году ў Беларускай Вікіпэдыі клясычным правапісам стварылі 20-тысячны артыкул[4].
6 жніўня 2013 году колькасьць артыкулаў дасягнула 50 тысячаў. Увосень 2015 году дамэнную прыстаўку «be-x-old» замянілі на «be-tarask» у адпаведнасьці з уласным моўным падтэгам «tarask» (поўнае пазначэньне: be-tarask), нададзеным IANA клясычнаму правапісу (тарашкевіцы) беларускай мовы[5].
У час здушэньня пратэстаў у Беларусі супраць фальсыфікацыі выбараў, гвалту і беззаконьня 27 сьнежня 2021 году быў узламаны ўліковы запіс беларускага вікіпэдыста Паўла Пернікава[6]. 7 красавіка 2022 году рэжым Лукашэнкі вырак яго да 2-х гадоў зьняволеньня, у тым ліку за праўкі ў артыкул «Сьпіс загінулых падчас акцыяў пратэсту ў Беларусі (2020—2021)»[7].
11 лістапада 2022 году ў Беларускай Вікіпэдыі стварылі 80-тысячны артыкул. Паводле вынікаў 2022 году, лік праглядаў артыкулаў вырас на 17% да 50 млн, а лік яе ўнікальных наведнікаў павялічыўся на 62% да 357 тыс. Прытым лік рэдагаваньняў зьменшыўся на 9% да 71 тыс., як і лік адрэдагаваных старонак на 9% да 4 тыс. Прыток новых улічаных удзельнікаў павялічыўся ў 3,5 разы да 69 чалавек, але лік дзейных удзельнікаў скараціўся на 7% да 31. Агульны лік мэдыязапытаў вырас на 7% да 14 млн, але чыстая розьніца байтаў засталася на леташнім узроўні 42 мэгабайтаў[8].
У жніўні 2024 году рэжым Лукашэнкі абвясьціў «экстрэмісцкім» тэлеграм-канал Беларускай Вікіпэдыі (@wikipedyja)[9].
Беларускі разьдзел разам з астатнімі разьдзеламі Вікіпэдыі працуе на сэрвэрным клястары зь некалькіх сот сэрвэраў. Падрабязьней гл. meta:Hardware (анг.).
Выкарыстоўваецца рухавік MediaWiki. Падрабязныя зьвесткі пра вэрсію MediaWiki, якая выкарыстоўваецца, і ўсталяваныя пашырэньні даступныя на старонцы вэрсіі.
Гэты разьдзел ўтрымлівае застарэлыя зьвесткі.
|
На студзень 2009 году найболей шматлікімі былі артыкулы, прысьвечаныя:
Удзельнікам можа быць усякі карыстальнік інтэрнэту, які зрабіў хоць бы адну праўку ў Беларускай Вікіпэдыі.
Удзельнікі Беларускай Вікіпэдыі могуць быць зарэгістраванымі карыстальнікамі або ананімамі. У першым выпадку яны могуць валодаць правамі адміністратара, бюракрата і/або чэк-юзэра.
Ананімы не рэгіструюцца ў праекце, але робяць ананімныя праўкі. Часьцей за ўсё гэта альбо выпадкова трапіўшыя ў Вікіпэдыю, новыя будучыя ўдзельнікі, замежныя ўдзельнікі (якія прастаўляюць інтэрвікі). Ананімныя ўдзельнікі ня могуць загружаць файлы і рэдагаваць паўзаблякаваныя артыкулы. У гісторыі правак запісваецца іх IP-адрас.
Зарэгістраваныя ўдзельнікі маюць свой нік і аўтарызуюцца, уводзячы свае імя і пароль. Па рэгістрацыі ўдзельнікі маюць права загружаць файлы, пераназываць артыкулы, а празь некалькі дзён рэдагаваць паўзаблякаваныя артыкулы. Сталыя актыўныя ўдзельнікі маюць права браць удзел у выбарах адміністратараў і бюракратаў.
Адміністратары маюць дадатковыя правы — блякаваньне ўдзельнікаў, выдаленьне артыкулаў, праўка цалкам заблякаваных артыкулаў (поўнае блякаваньне і здыманьне ўсіх відаў блякаваньняў).
Бюракраты могуць пераназываць уліковыя запісы ўдзельнікаў, прысвойваць статус адміністратара і бота. Усе бюракраты адначасна адміністратары.
Чэк-юзэры маюць доступ да прыладаў, якія дазваляюць у выпадку неабходнасьці атрымаць доступ да дадатковых дадзеных пра карыстальнікаў. Для выдачы гэтых правоў ўдзельнікі мусяць паведаміць свае рэальныя зьвесткі. Гэтак жа яны абавязваюцца выконваць правілы, і ў выпадку іх парушэньня гэтыя правы могуць быць адкліканыя.
Гэты разьдзел ўтрымлівае застарэлыя зьвесткі.
|
На жнівень 2009 году ўдзельнікі Беларускай Вікіпэдыі (паводле пададзенай імі інфармацыі) прадстаўляюць каля 10 краінаў. Большасьць удзельнікаў, вядома, зь Беларусі. Каля 40 удзельнікаў самаідэнтыфікуюцца як удзельнікі зь Менску.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.