Чэская мова
заходнеславянская мова / From Wikipedia, the free encyclopedia
Чэ́ская мо́ва (па-чэску: čeština, český jazyk) — славянская мова індаэўрапейскай моўнай сям’і. Належыць да заходнеславянскай падгрупы[3][4][5].
Чэская | |
čeština | |
Мапа распаўсюджаньня славянскіх моваў, чэская мова | |
Ужываецца ў | Чэхіі Эўразьвязе Славаччыне |
---|---|
Рэгіён | Эўропа |
Колькасьць карыстальнікаў | каля 12 мільёнаў[1] |
Клясыфікацыя | Індаэўрапейская сям’я |
Афіцыйны статус | |
Афіцыйная мова ў | Чэхіі, Эўразьвязе |
Рэгулюецца | Інстытут чэскай мовы пры АН Чэскай Рэспублікі |
Статус: | 1 дзяржаўная[d][2] |
Пісьмо | лацінскае пісьмо |
Коды мовы | |
ISO 639-1 | cs |
ISO 639-2(Б) | cze |
ISO 639-2(Т) | ces |
ISO 639-3 | ces |
SIL | CES |
Вылучылася з заходніх дыялектаў праславянскай мовы напрыканцы X стагодзьдзя. Чэская літаратура паўстала ў XIV стагодзьдзі, хоць першыя помнікі чэскай пісьменнасьці датаваныя XII стагодзьдзем.
Чэскай мовай карыстаюцца каля 11,5 мільёнаў чалавек, зь якіх прыблізна 10 млн пражываюць у Чэхіі. Цягам апошніх 150 гадоў эмігранты розных хваляў і іхнія нашчадкі расьсяліліся ў Славаччыне[6], ЗША[7], Канадзе, Нямеччыне, Аўстрыі[8], Румыніі, Аўстраліі, Украіне і некаторых іншых краінах.
Чэская мова, як і беларуская, належыць да фузыйных моваў, якія вызначаюцца складанай сыстэмай скланеньняў і спражэньняў. Правапіс ужывае рэфармаваную Янам Гусам лацінку. Найболей блізкія да чэскай славацкая, польская і сэрбалужыцкая мовы.
З 1 траўня 2004 году чэская мова ўваходзіць у сьпіс афіцыйных моваў Эўразьвязу. Кадыфікацыяй пісьмовага стандарту мовы займаецца Інстытут чэскай мовы Акадэміі навук Чэхіі[9].