Аўстрыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Рэспу́бліка А́ўстрыя, А́ўстрыя (па-нямецку: Republik Österreich, Österreich De-Österreich.ogg (зьвесткі)) — краіна ў Цэнтральнай Эўропе. Мяжуе зь Нямеччынай і Чэхіяй на поўначы, Славаччынай і Вугоршчынай на ўсходзе, Славеніяй і Італіяй на поўдні, Швайцарыяй і Ліхтэнштайнам на захадзе. У Аўстрыі жывуць амаль 9 мільёнаў чалавек. Тэрыторыя краіны складае 83,879 км². Ляндшафт вельмі гарысты, бо на большай частцы краіны знаходзяцца Альпы, то бок толькі 32% краіны знаходзіцца на вышыні меншай за 500 мэтраў ад узроўня мора, а самы высокі пункт складе 3,798 мэтраў[16]. Большасьць насельніцтва размаўляе на мясцовых баварскіх дыялектах нямецкай мовы ў якасьці роднай мовы[17], а стандартная нямецкая мова зьяўляецца афіцыйнай мовай краіны. Да іншых рэгіянальных адносяцца вугорская, градзішчанска-харвацкая і славенская мовы[16].
Аўстрыя | |||||
па-нямецку: Republik Österreich па-нямецку: Österreich | |||||
| |||||
Дзяржаўны гімн Край гор і вод, краіна струменяў[1] | |||||
Дата заснаваньня: | 12 лістапада 1918 | ||||
Афіцыйная мова: | нямецкая[2] і аўстрыйская мова жэстаў[d][3] | ||||
Сталіца: | Вена[4] | ||||
Форма кіраваньня: | фэдэратыўная парлямэнцкая рэспубліка[d] і зьмяшаная рэспубліка[5][4] | ||||
прэзыдэнт Аўстрыі[6]: | Аляксандар ван дэр Бэлен[7] | ||||
фэдэральны канцлер Аўстрыі[d]: | Карл Нэгамэр[d] | ||||
Заканадаўчы орган: | парлямэнт Аўстрыі[d] | ||||
Выканаўчы орган: | фэдэральны ўрад Аўстрыі[d] | ||||
Плошча: |
| ||||
Насельніцтва: | |||||
Валюта: | эўра | ||||
СУП (2022) | |||||
па ППЗ: | 700,203 млрд $[10] | ||||
па ППЗ на душу насельніцтва: | 64 750 $[10] | ||||
намінальны: | 479,820 млрд $[10] | ||||
намінальны на душу насельніцтва: | 53 4320 $[10] | ||||
Мэдыянны прыбытак: | 34 911 $[11] | ||||
Індэкс дэмакратыі: | 8,16[12] | ||||
Каэфіцыент Джыні: | 30,2[13] | ||||
ІРЧП: | 0,916[14] | ||||
Часавы пас: | UTC+1[15] | ||||
Аўтамабільны знак: | A | ||||
Бок аўтамабільнага руху: | праваруч | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню: | .at | ||||
Тэлефонны код: | +43 | ||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Аўстрыя зьяўляецца фэдэратыўнай рэспублікай з парлямэнцкай прадстаўнічай дэмакратыяй, у якую ўваходзяць дзевяць фэдэратыўных земляў[16]. Сталіцай і найбуйнейшым горадам краіны зьяўляецца Вена, насельніцтва якой складае больш за 1,8 мільёнаў жыхароў[16][18]. Да іншых буйных гарадоў адносяцца Грац, Лінц, Зальцбург і Інсбрук. Аўстрыя стала вызначаецца як адна з самых заможных краінаў у сьвеце паводле СУП на душу насельніцтва. У краіне назіраецца даволі высокі ўзровень жыцьця. Паводле вынікаў 2018 году Аўстрыя заняла 20-ы радок у сьпісе індэксу разьвіцьця чалавечага патэнцыялу ў сьвеце. Рэспубліка абвесьціла сталы нэўтралітэт у зьнешнепалітычных справах у 1955 годзе. З таго ж году Аўстрыя стала чальцом Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў. У 1995 годзе краіна ўвайшла ў Эўрапейскі Зьвяз[16]. Аўстрыя зьяўляецца адным з заснавальнікаў АЭСР[19]. У 1995 годзе Аўстрыя далучылася да Шэнгенскага пагадненьня[20], а ў 1999 годзе адмовілася ад ўласнай нацыянальнай валюты і перайшла на выкарыстаньне эўра ў якасьці сродку аплаты[21].