Чэмпіянат Эўропы па футболе 2020 году
From Wikipedia, the free encyclopedia
Чэмпіянат Эўропы па футболе 2020 году — 16-ы чэмпіянат сярод нацыянальных зборных Эўропы, зладжаны УЭФА. Першапачаткова турнір павінен быў прайсьці на 12 стадыёнах у 12 гарадох розных краінаў Эўропы з 12 чэрвеня па 12 ліпеня 2020 году. Аднак праз пандэмію COVID-19 у Эўропе турнір быў перанесены на пэрыяд з 11 чэрвеня па 11 ліпеня 2021 году. Спаборніцтвы былі адкладзеныя, каб зьменшыць ціск на дзяржаўныя службы ў пацярпелых ад эпідэміі краінах і дазволіць завяршыць прыпыненыя айчынныя лігі[1]. Турнір па-ранейшаму захаваў назву «Эўра-2020»[2]. У фінальнай частцы спаборніцтваў узялі ўдзел 24 дружыны.
Чэмпіянат Эўропы па футболе 2020 году Эўропа | |
Падрабязнасьці чэмпіянату | |
---|---|
Месца правядзеньня | Эўропа |
Час правядзеньня | 11 чэрвеня — 11 ліпеня |
Лік удзельнікаў | 55 |
— у фінальнай частцы | 24 |
Месца правядзеньня фіналу |
Ўэмблі, Лёндан |
Выніковае становішча | |
Чэмпіён | Італія |
Другое месца | Ангельшчына |
Статыстыка чэмпіянату | |
Згуляна матчаў | 51 |
Забіта галоў | 142 (2.78 за гульню) |
Наведвальнасьць | 1 099 278 (21 554 за матч) |
Бамбардзір |
|
← 2016 2024 → |
Прэзыдэнт УЭФА Мішэль Плятыні ў 2012 годзе заявіў, што турнір павінен прайсьці ў некалькіх краінах з нагоды 60-годзьдзя спаборніцтваў на першым чэмпіянаце Эўропы[3]. Маючы найбольшую зьмяшчальнасьць з усіх стадыёнаў, якія ўдзельнічалі ў спаборніцтвах, лёнданскі стадыён «Ўэмблі» другі раз за гісторыю прыняў паўфіналы і фінал, апошнім разам зрабіўшы гэта раней на турніры 1996 году. Матч-адкрыцьцё адбыўся на рымскім «Стадыё Алімпіка», дзе спаборнічалі паміж сабой зборныя Турэччыны і Італіі. Першапачаткова было вылучана 13 стадыёнаў, аднак праз розныя чыньнікі лік быў зьменьшаны да 11 пляцовак. Гішпанія таксама зьмяніла горад, які прымаў гульні чэмпіянату, замяніўшы Більбао на Сэвільлю, каб дазволіць большай колькасьці гледачоў прысутнічаць на матчах[4].
Партугалія абараняла свой чэмпіёнскі статус, маючы перамогу ў папярэднім розыгрышы ў 2016 годзе. Да таго ж упершыню выкарыстоўвалася Сыстэма відэаасыстэнта арбітра[5].