партугальскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Крыштыя́ну Рана́лду душ Са́нтуш Авэ́йру (па-партугальску: Cristiano Ronaldo dos Santos Aveiro; нар. 5 лютага 1985 году ў Фуншале, Партугалія) — партугальскі футбаліст, нападнік саудаўскага клюбу «Аль-Наср» і нацыянальнай зборнай Партугаліі, капітанам якой ёсьць. Футбаліст стаў самым дарагім у сьвеце на той час, калі адбыўся ягоны пераход з «Манчэстэр Юнайтэд» у «Рэал». Гэты трансфэр абышоўся мадрыдзкаму клюбу больш за 83 млн фунтаў стэрлінгаў. Лічыцца адным з найлепшых футбалістаў сучаснасьці[5][6][7].
Крыштыяну Раналду | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 5 лютага 1985[1][2][3][…] (39 гадоў) | |
Рост | 185 см[4] | |
Вага | 85 кг[4] | |
Пазыцыя | флянгавы паўабаронца, нападнік | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Аль-Наср | |
Нумар | 7 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2002—2003 2003—2009 2009—2018 2018—2021 2021—2022 2023— |
Спортынг Манчэстэр Юнайтэд Рэал Мадрыд Ювэнтус Манчэстэр Юнайтэд Аль-Наср |
25 (3) 196 (84) 292 (311) 98 (81) 40 (19) 51 (52) |
Зборныя | ||
2003— | Партугалія | 214 (132) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Раналду быў прызнаны найлепшым маладым гульцом чэмпіянату Эўропы 2004 году. Крыштыяну ёсьць чэмпіёнам ангельскай Прэм’ер-лігі сэзонаў 2006—2007, 2007—2008 і 2008—2009 гадоў. Некалькі разоў станавіўся найлепшым гульцом ангельскай лігі. У сэзоне 2006—2007 гадоў дайшоў з «Манчэстэр Юнайтэд» да паўфіналу Лігі чэмпіёнаў, а ў наступным сэзоне выйграў у фінале ў лёнданскага «Чэлсі». У 2008 годзе быў прызнаны найлепшым футбалістам году ў клюбным эўрапейскім футболе паводле вэрсіі УЭФА і найлепшым гульцом Лігі чэмпіёнаў, атрымаўшы «Залаты мяч» як найлепшы футбаліст Эўропы й узнагароду «Гулец году ФІФА» як найлепшы футбаліст сьвету. Чэмпіён Эўропы 2016 году.
Крыштыяну нарадзіўся ў сям’і Марыі Далорыш душ Сантуш Авэйру й Жузэ Дыніша Авэйру, ён быў чацьвертым дзіцём у сям’і пасьля старэйшага брата Угу (нар. 1975), і дзьвюх сясьцёр, Элмы (нар. 1974) і Ліліяны Каці (нар. 1976). Ліліян Каця — сьпявачка, якая выступае ў Партугаліі пад сцэнічным імем «Ronalda». Другое імя, дадзенае Крыштыяну пры нараджэньні, Раналду, для Партугаліі досыць рэдкае. Бацькі назвалі хлопчыка ў гонар Роналда Рэйгана, бо бацька Крыштыяну быў прыхільнікам былога амэрыканскага прэзыдэнта.
У дзяцінстве любімай камандай Раналду была «Бэнфіка». У васьмігадовым узросьце ён гуляў за аматарскую каманду «Андарынья», у якой працаваў ягоны бацька. У 1995 годзе Крыштыяну падпісаў кантракт зь мясцовым клубам «Насьёнал». Пасьля пераможнай кампаніі ў «Насьёнале» Раналду адправіўся на трохдзённы прагляд у «Спортынг», па выніках якога заключыў кантракт зь лісабонскім клюбам[8][9].
У 1997 годзе Раналду перайшоў у моладзевую акадэмію «Спортынгу». Ён стаў адзіным футбалістам у гісторыі клюбу, які згуляў за ўсе склады «Спортынгу» — да 16, да 17, да 18 гадоў, рэзэрвовую й асноўную каманды — на працягу аднаго сэзону[10]. Ён дэбютаваў за дарослы склад «Спортынгу» 15 жніўня 2001 году ў таварыскім матчы супраць лісабонскага «Атлетыка», выйшаўшы на замену ў другім тайме й адзначыўшыся забітым мячом[11]. У гэты ж час ён згуляў за зборную Партугаліі на моладзевым чэмпіянаце Эўропы для футбалістаў да 17 гадоў.
Раналду стаў першым партугальскім гульцом у гісторыі «Манчэстэр Юнайтэд», заключыўшы кантракт з клюбам пасьля заканчэньня сэзону 2002—2003 гадоў. Сума трансфэру склала 12,24 млн фунтаў[12]. Раналду папрасіў для сябе нумар «28» (свой нумар у «Спортынгу»), бо не хацеў дадатковага ціску, зьвязанага з нумарам «7», які раней належаў такім легендарным гульцам «Юнайтэд», як то Джордж Бэст, Браян Робсан, Эрык Кантана й Дэйвід Бэкгэм.
Раналду дэбютаваў за «Юнайтэд» у хатнім матчы з клюбам «Болтан Ўандэрэрз» на стадыёне «Олд Трафард» 16 жніўня 2003 году, выйшаўшы на замену. Сустрэча завяршылася перамогай гаспадароў зь лікам 4:0. Першы гол за «чырвоных д’яблаў» партугалец забіў 1 лістапада 2003 году ў матчы з «Портсмутам», які скончыўся зь лікам 3:0.
У лістападзе й сьнежні 2006 году Раналду атрымаў званьне гульца месяца Прэм’ер-лігі, стаўшы трэцім у гісторыі гэтага турніру футбалістам, якому атрымалася ўзяць дзьве ўзнагароды запар, пасьля Дэніса Бэргкампа ў 1997 годзе й Робі Фаўлера ў 1996 годзе[13][14]. 5 траўня 2007 году Раналду забіў свой 50-ы гол за «Юнайтэд» у дэрбі з «Манчэстэр Сіці», пасьля якога клюб заваяваў тытул чэмпіёнаў Прэм’ер-лігі сэзону 2006—2007 гадоў. Нягледзячы на чуткі, што зьявіліся ў сакавіку 2007 году, пра тое, што «Рэал Мадрыд» гатовы заплаціць за Раналду 80 млн эўра (54 млн фунтаў)[15], 13 красавіка партугалец падпісаў 5-гадовы кантракт з клюбам, які прадугледжваў таксама павелічэньне зарплаты да 120 тысячаў фунтаў у тыдзень, што зрабіла яго самым высокааплатным футбалістам у гісторыі «Манчэстэр Юнайтэд»[16][17].
Летам 2009 году Раналду перайшоў у стан «Рэал Мадрыду». У ходзе перамоваў Флярантына Пэрэс і Дэйвід Гіл сышліся на суме ў 93,4 млн эўра, што адпавядала на той момент каля 80 млн фунтаў стэрлінгаў. Партугальскі паўабаронца стаў самым дарагім гульцом у гісторыі сусьветнага футбола, пабіўшы рэкорд Зыдана, які перайшоў з турынскага «Ювэнтуса» ў мадрыдзкі «Рэал» у 2001 годзе за прыкладна 76 млн эўра.
Першы гол за «Рэал» Раналду забіў у таварыскім матчы з эквадорскім «ЛДУ», адзначыўшыся з пэнальці. Першы гол у афіцыйным матчы за «Рэал Мадрыд» Раналду забіў 29 жніўня 2009 году ў сустрэчы з «Дэпартыва», адзначыўшыся на 35-й хвіліне з пэнальці, той матч скончыўся зь лікам 3:2 на карысьць «Рэалу». Другі гол ён забіў 12 верасьня ў матчы з «Эспанёлам» (3:0) у дададзены арбітрам час.
Крыштыяну Раналду ўпершыню на міжнароднай арэне заявіў пра сябе на хатнім для партугальцаў Эўра-2004. На гэтым чэмпіянаце Крыштыяну некалькі разоў выступаў у якасьці аўтараў галоў і галявых перадачаў, выйшаўшы разам з камандаў у фінал, але атрымаўшы паразу ў ім ад грэкаў. У адборачным цыкле да чэмпіянату сьвету 2006 году найбольш яскрава Крыштыяну згуляў у матчы супраць зборнай Расеі, забіўшы 2 галы. У тым цыкле Крыстыяну агулам забіў 7 мячоў, але ў фінальнай частцы партугальцы дайшлі толькі да паўфіналу й у выніку занялі чацьвертае месца.
На Эўра-2008 на партугальцаў ускладалі вялікія надзеі, бо Крыштыяну правёў фантастычны сэзон за «Манчэстэр Юнайтэд», пры гэтым ён забіў 8 галоў у адборачным турніры. Ён правёў выдатны матч супраць каманды Чэхіі, забіўшы гол і аддаўшы галявы пас на Рыкарду Куарэжму. У чвэрцьфінале, нягледзячы на ўсе намаганьні Раналду, партугальцы саступілі немцам зь лікам 2:3. На чэмпіянаце сьвету 2010 году Крыштыяну таксама быў адным зь лідэраў зборнай, якая выйшла ў наступны раўнд без прапушчаных мячоў. Аднак ужо ў 1/8 фіналу партугальская каманды атрымала паразу ад чэмпіёнаў таго спаборніцтва зборнай Гішпаніі.
«Манчэстэр Юнайтэд»:
«Рэал» Мадрыд:
«Ювэнтус»:
Партугалія:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.