From Wikipedia, the free encyclopedia
Зборная Італіі па футболе — прадстаўляе Італію на міжнародных футбольных турнірах і ў таварыскіх матчах. Кіруецца Італьянскай футбольнай фэдэрацыяй. Мянушка: «Squadra Azzurra» — «Блакітная эскадра».
Італія | |||||
Фэдэрацыя | Італьянская футбольная фэдэрацыя | ||||
---|---|---|---|---|---|
Канфэдэрацыя | УЭФА | ||||
Трэнэр | Джамп’ера Вэнтура | ||||
Найбольш гульняў | Джанлюіджы Буфон (161) | ||||
Найлепшы бамбардзір | Люіджы Рыва (35) | ||||
Першая гульня | |||||
Італія 6:2 Францыя (Мілян, Італія; 15 траўня 1910) | |||||
Самая буйная перамога | |||||
Італія 9:0 ЗША (Брэнтфард, Ангельшчына; 2 жніўня 1948) | |||||
Самая буйная параза | |||||
Вугоршчына 7:1 Італія (Будапэшт, Вугоршчына; 6 красавіка 1924) | |||||
Чэмпіянат сьвету | |||||
Удзел | 18 (упершыню: 1934) | ||||
Дасягненьні | Чэмпіёны (1934, 1938, 1982, 2006) | ||||
Чэмпіянат Эўропы | |||||
Удзел | 9 (упершыню: 1968) | ||||
Дасягненьні | Чэмпіёны (1968) | ||||
|
Італьянскі футбол традыцыйна лічыцца абарончым. Каманда гуляе на контратаках, пры гэтым як правіла не забіваючы шмат галоў, але і не прапускаючы. Італьянцы, вядучы ў ліку, кантралююць матч, прымушаючы суперніка расчыняць пазыцыі. Вароты зборнай абараняюць майстры высокай клясы. Абарончая тактыка італьянцаў 1960-х гадоў, званая «Катэнача», зьяўлялася прыкладам для перайманьня для шматлікіх камандаў. У цяперашні час яна ўжываецца рэдка, але калі зірнуць на малюнак гульні нацыянальнай каманды, можна ўбачыць карані гэтай сыстэмы. Занадта вялікае захапленьне абаронай часта прыводзіла каманду да правалаў на буйных першынствах. Аднак, у спалучэньні з бліскучым нападам, гульня ад абароны занесла Італію ў сьпісы наймацнейшых камандаў (другое месца пасьля Бразыліі па дасягненьнях на чэмпіянатах сьвету).
Італьянцы лічацца дрэннымі выканаўцамі пэнальці. Пасьляматчавыя 11-мэтровыя каштавалі італьянцам паразы на чэмпіянатах сьвету 1990, 1994, 1998 гадоў. Аднак менавіта за кошт упэўнена прабітых пэнальці зборная змагла выйграць у 2006 году ў фінале чэмпіянату сьвету ў Францыі, пасьля таго, як матч завяршыўся нічыйным вынікам 1:1.
Зборная Італіі па футболе — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.