Францішак Скарына
беларускі першадрукар / From Wikipedia, the free encyclopedia
Франці́шак Скары́на (1470[2] або к. 1490[3], Полацак — к. 1551, Прага) — беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар, філёзаф-гуманіст, пісьменьнік, грамадзкі дзяяч, прадпрымальнік і навуковец-лекар. Перакладчык і выдавец на беларускую рэдакцыю царкоўнаславянскай мовы кнігаў Бібліі[4][5].
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Скарына (неадназначнасьць).
Францішак Скарына лац. Francišak Skaryna | |
Францишек (Франциско) Скорина | |
Францішак Скарына. Гравюрны партрэт, 1517 г. | |
Род дзейнасьці | выдавец, перакладчык, гравёр |
---|---|
Дата нараджэньня | 1470(1470) |
Месца нараджэньня | Полацак, ВКЛ |
Дата сьмерці | к. 1551[1] |
Месца сьмерці | Прага, Чэхія |
Месца вучобы | |
Занятак | філёзаф, пісьменьнік, перакладнік, выдавец, друкар, перакладнік Бібліі, лекар, грамадзкі дзяяч, прадпрымальнік |
Бацька | Лука |
Жонка | Маргарыта |
Дзеці | Сімяон |
Нарадзіўся ў сям’і заможнага купца ў Полацку, буйным гандлёвым і вытворчым цэнтры Вялікага Княства Літоўскага, дзе імаверна атрымаў першапачатковую адукацыю. У 1504 годзе паступіў у Кракаўскую акадэмію, дзе атрымаў ступень бакаляўра. У 1512 годзе ў Падуанскім унівэрсытэце атрымаў ступень доктара мэдыцыны. Пераехаў у Прагу, дзе 6 жніўня 1517 году выдаў першую друкаваную беларускую кнігу — «Псалтыр», а таксама яшчэ 19 выданьняў. Працягнуў выдавецкую дзейнасьць у Вільні, дзе надрукаваў «Малую падарожную кніжыцу» ў 1522 годзе і «Апостал» у 1525 годзе.
Францішак Скарына лічыцца адным з найбольш выдатных гістарычных дзеячоў Беларусі. Імя асьветніка носяць найвышэйшыя дзяржаўныя ўзнагароды — мэдаль і ордэн, Гомельскі ўнівэрсытэт, цэнтральная бібліятэка, пэдагагічная вучэльня, гімназія № 1 у Полацку, гімназія № 1 у Менску, недзяржаўнае грамадзкае аб’яднаньне «Таварыства беларускай мовы» і іншыя арганізацыі і аб’екты. У гонар першадрукара ў розных краінах пастаўлены помнікі, зроблены скульптурныя і маляўнічыя выявы[6].