Акіян
From Wikipedia, the free encyclopedia
Акія́н (па-лацінску: Oceanus, па-грэцку: Ὠκεανός; у старажытных грэкаў і рымлянаў містычная рака, якая цячэ вакол усяго сьвету) — большая частка гідрасфэры Зямлі, прадстаўленая ў выглядзе вялікіх абшараў салёнай вады. Акіяны пакрываюць прыблізна ¾ паверхні Зямлі (361 млн км², ці 70,7% паверхні плянэты). Разьмяшчэньне кантынэнтаў дазваляе выдзяляць пяць акіянаў:
- Ціхі акіян
- Атлянтычны акіян
- Індыйскі акіян
- Арктычны акіян
- Паўднёвы акіян (некаторыя навукоўцы яго не вылучаюць у асобны акіян)
Межы паміж акіянамі вызначаныя Міжнароднай Гідраграфічнай камісіяй. Дасьледаваньнем акіянаў займаецца разьдзел навукі, які мае назву акіянаграфія.