Рака
прыродны вадацёк / From Wikipedia, the free encyclopedia
Рака́ — прыродны паверхневы рух вады, які адбываецца ва ўтвораным эрозіяй рэчышчы, часамі заліваючы рачную даліну.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Рака (неадназначнасьць).
Рака можа быць пастаянная і перасыхаючая. Пачатак ракі можа мець выгляд крыніцы, выцякаць з возера ці балота, але часта здараецца, што рака бярэ пачатак пры ўпаданьні адной у адну некалькіх крыніцаў. Падчас цячэньня дадаецца вада з атмасфэрных ападкаў і падземных крыніцаў. Рэкі ўпадаюць у іншыя рэкі, азёры ці моры. Рэкі, якія ўпадаюць у іншыя рэкі, называюцца прытокамі. Галоўная рака разам з прытокамі ўтварае рачную сыстэму.
Цячэньне ракі дзеліцца на тры часткі: верхняе (пачатковае ці горнае), сярэдняе і ніжняе (якое выдзяляецца наймацнейшай эрозыяй). Вусьце ракі можа мець трохкутную форму (дэльту).
Вывучэньнем рэк займаецца разьдзел гідралёгіі — патамалёгія.