акіян From Wikipedia, the free encyclopedia
Паўднёвы акіян (Антарктычны акіян, Вялікі Паўднёвы акіян, Паўднёвы Палярны акіян) — акіян у паўднёвай палярнай частцы Зямлі, звычайна на поўдзень ад 60-й паўднёвай паралелі. Абмывае Антарктыду. У Паўднёвым акіяне халодныя антарктычныя плыні зьмешваюцца з болей цёплымі суб-антарктычнымі.
У геаграфічнай супольнасьці няма адзінагалоснага меркаваньня наконт паўночнай граніцы акіяну і нават існаваньня акіяну, разьмяркоўвая яго як паўднёвыя воды Ціхага, Індыйскага і Атлянтычнага акіянаў. Іншыя навукоўцы разглядваюць хіба толькі Антарктычную канвэргенцыю, зону ў Сусьветным акіяне, якая зьмяняе свае граніцы пасэзонна і выходзіць часам паўночней граніцы 60 паўднёвай паралелі.[1]
Міжнародная гідраграфічная арганізацыя (МГА) яшчэ не ратыфікавала сваё рашэньне 2000 году аб вызначэньні акіяну ў граніцах 60-й паўднёвай паралелі. Апошняе публікаванае вызначэнье ўсіх акіянаў значыцца за 1953 годам: у ім існаваньне Паўднёвага акіяну аспрэчваецца. Тым ня менш, як самой МГА, гэтак і іншымі арганізацыямі, выкарыстоўваюцца болей сьвежыя вызначэньні.
Улады Аўстраліі разглядаюць Паўднёвы акіян як воды, што знаходзяцца непасрэдна на поўдзень ад Аўстралійскага кантынэнту.
Тэрмін «Паўднёвы акіян» шматкротна зьяўляўся яшчэ ў XVIII стагодзьдзі, калі пачалося сыстэматычнае дасьледваньне рэгіёну. У публікацыях Міжнароднай гідраграфічнай арганізацыі Паўднёвы акіян са складу Атлянтычнага, Індыйскага і Ціхага быў выдзелены ў 1937 годзе. Гэтаму было сваё абгрунтаваньне: у паўднёвай сваёй частцы граніцы паміж трыма акіянамі даволі ўмоўныя, у той жа час воды, якія прылягаюць да Антарктыды, маюць сваю спэцыфіку, а таксама аб’яднаныя Антарктычным цыркумпалярным цячэньнем.
Тым ня менш, ідэя прыжывалася павольна: акіянам працягвалі лічыць водную масу, якая большай сваёй часткай аточана сушай. Адныя крыніцы падзялялі Сусьветны акіян на чатыры часткі, іншыя на пяць, але ў 2000 годзе Міжнародная гідраграфічная арганізацыя прыянла падзел на пяць акіянаў.
У савецкай традыцыі прыкладнай мяжой Паўднёвага акіяна лічыцца зона антарктычнай канвэргенцыі (паўночная мяжа антарктычных паверхневых водаў). У іншых краіназ мяжа таксама размытая — шырата паўднёвее мыса Горн, мяжа плавучых ільдоў, зона Дамовы аб Антарктыцы (раён паўднёвее 60 паралелі паўднёвай шыраты).
Паўднёвы акіян уключае ў сябе Антарктычную цыркумпалярную плынь (якая цыркулюе вакол Антарктыды), мора Амундсэна, мора Бэлінсгаўзэна, часткі праліва Дрэйка, мора Роса, мора Каапэрацыі, мора Касманаўтаў, невялікую частку мора Скоша, а таксама мора Ўэдэла. Агульная плошча ў вызначэньні МГА складае 20 327 000 км².[2]
Ад іншых акіянаў Паўднёвы адрозьніваецца тым, што яго найбольшая па працягласьці граніца, паўночная, не амывае ніякую сушу, затое яднае Ціхі, Індыйскі і Атлянтычны акіяны. З-за гэтага паўстае пытаньне, ці гэта асобны акіян, ці ўсяго паўднёвая частка трох акіянаў. Адной з прычынаў выдзяленьня паўднёвых вод у асобны акіян можа быць тое, што воды Паўднёвага акіяну значна адрозьніваюцца ад тых, што месьцяцца ў іншых акіянах: з-за плыні Заходніх Вятроў вада з аднаго пункту акіяну хутка трапляе ў супрацьлеглы, таму адрозьненьне паміж вадой у, напрыклад, Паўднёвай Афрыцы і пункце на поўдзень ад Новай Зэляндыі значна меншае, чым паміж Паўднёвай Афрыкай і сярэдняй часткай Індыйскага акіяну.
Паміж тым, у Паўднёвым акіяне маюцца воды, якія нідзе ў Паўднёвым паўшар’і больш не сустракаецца. У ніжніх пластах антарктычных вод утвараецца болей жорсткая, вельмі салёная і халодная вада.
Пры параўнаньні найбольшая супрацьлегласьць назіраецца з Арктычным акіянам, які знаходзіцца на Паўночным полюсе.
Арктычны акіян | Паўднёвы акіян |
---|---|
Аточаны Эўразіяй і Паўночнай Амэыркай | Атачае Антарктычны кантынэнт |
Цёплы акіян ацяпляе мёрзлую сушу | Ледзяная суша сьцюдзіць акіян |
Прыток сьвежай вады з рэк | Сьвежая вада ад таючых ледавікоў |
Лёд утвараецца ў цэнтры акіяну | Лёд утвараецца па берагах Антарктыды |
|
Розныя арганізацыі і дзяржавы займаюць розныя пункты гледжаньня па пытаньню існаваньня і вызначэньня граніцаў Паўднёвага акіяну, але сам тэрмін многія маракі́ разглядаюць як традыцыйны.
Другое выданьне 1937 году кнігі «Граніцы акіянаў і мораў» Міжнароднай гідраграфічнай арганізацыі зьмяшчала вызначэньне акіяну ў Антарктыцы. Між тым, у трэцім выданьні 1953 году вызначэньня Паўднёвага (ці Антарктычнага) акіяну няма:
|
У 2000 годзе МГА зноў вынесла пытаньне аб існаваньні акіяну на абмеркаваньне паміж членамі арганізацыі. З 68 краінаў-чальцоў 28 узялі ўдзел, і ўсе зь іх, акрамя Аргентыны, пагадзіліся вызначыць існаваньне акіяну, адлюстроўвая важнасьць існаваньня там моцных марскіх плыняў, увага на якіх была засяроджана акіянографамі. Прапанова назвы Паўднёвы акіян атрымала 18 галасоў, перамогшы варыянт Антарктычны акіян. Палова прыняўшых удзел чальцоў пагадзілася з разьмяшчэньнем акіяну за 60-й паўднёвай паралельлю (якая не перасякае сушу), у той час як ад 14 астатніх чальцоў паступілі прапановы 50-й паўднёвай паралелі ў якасьці паўночнай граніцы (большасьць чальцоў) і 35-й. Аднак, 4-е выданьне Граніц акіянаў і мораў яшчэ не было ратыфікаванае, а выкарыстоўваецца 3-е выданьне. Калі 4-е выданьне будзе апублікаванае, то Паўднёвы акіян зноў атрымае плошчу, абумоўленую 2-м выданьнем і ня ўключаную ў 3-е.
Нягледзячы на гэта, дэ факта 4-м выданьнем карыстаюцца многія арганізацыі, навукоўцы, арганізацыі, і нават сама МГА.[4] Гідраграфічныя ўстановы некаторых дзяржаваў зацьвердзілі ўласнае вызначэньне граніцаў Паўднёвага акіяну: Вялікабрытанія выкарыстоўвае ў якасьці паўночнай граніцы 55-ю паўднёвую паралель.[3]
Іншыя крыніцы, напрыклад Нацыянальная геаграфічная супольнасьць працягвае адлюстроўваць у Паўднёвым паўшар’і толькі тры акіяны (Ціхі, Індыйскі і Атлянтычны), граніцы якіх пралягаюць у Антарктыцы. Адначасова ж артыкулы на вэб-сайце супольнасьці пачалі спасылацца на Паўднёвы акіян.
У Аўстраліі, паводле афіцыйных установаў, Паўднёвы акіян — гэта ўсё, што знаходзіцца на поўдзень ад Аўстралійскага кантынэнту і Новай Зэляндыі.[5]
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.