Супрасьля
From Wikipedia, the free encyclopedia
Супрасьля[1] (польск. Supraśl) — места ў Польшчы, на рацэ Супрасьлі. Цэнтар меска-сельскай гміны Беластоцкага павету Падляскага ваяводзтва. Насельніцтва на 2017 год — 4621 чалавек. Знаходзіцца за 15 км на паўночны ўсход ад Беластоку.
- Гэта артыкул пра горад у Польшчы. Калі вам патрэбны артыкул пра аднайменную раку, глядзіце артыкул Супрасьля (рака).
Хуткія факты
Супрасьля лац. Supraśla | |||||
польск. Supraśl | |||||
Вуліца да манастыра | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1500 | ||||
Краіна: | Польшча | ||||
Ваяводзтва: | Падляскае | ||||
Павет: | Беластоцкі | ||||
Плошча: | 5,68 км² | ||||
Насельніцтва (2017) | |||||
колькасьць: | 4621 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 813,56 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | +48 85 | ||||
Паштовы індэкс: | 16-030 | ||||
Нумарны знак: | BIA | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 53°13′0″ пн. ш. 23°20′0″ у. д. | ||||
Супрасьля | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
Афіцыйны сайт |
Закрыць
Супрасьля — даўняе мястэчка гістарычнай Гарадзеншчыны (частка Троччыны), старажытны замак[2] і рэлігійна-асьветніцкі цэнтар Вялікага Княства Літоўскага, на этнічнай тэрыторыі беларусаў. Да нашага часу тут захаваўся комплекс манастыра Зьвеставаньня Багародзіцы, помнік архітэктуры XVI—XVIII стагодзьдзяў.