![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/64/Zesp%25C3%25B3%25C5%2582_klasztorny_bazylian%25C3%25B3w_w_Supra%25C5%259Blu.jpg/640px-Zesp%25C3%25B3%25C5%2582_klasztorny_bazylian%25C3%25B3w_w_Supra%25C5%259Blu.jpg&w=640&q=50)
Супрасьлеўскі манастыр
From Wikipedia, the free encyclopedia
Манасты́р Дабраве́шчаньня Багаро́дзіцы або Зьвестава́ньня Багаро́дзіцы — помнік архітэктуры XVI—XVIII стагодзьдзяў у Супрасьлі. Знаходзіцца ў паўночна-ўсходняй частцы места пад адрасам вуліца Манастырская, 1, на беразе ракі Супрасьлі. Пры пабудове быў у юрысдыкцыі Канстантынопальскага патрыярхату, пазьней Сьвятога Пасаду, цяпер — Польскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы. Дзейнічае. Твор архітэктуры готыкі і барока. Аб’ект Культурнага рэгістру спадчыны Польшчы.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Супрасьлеўскі манастыр | |
![]() Дабравешчанскі манастыр | |
Краіна | Польшча |
Места | Супрасьля |
Каардынаты | 53°12′39.48″ пн. ш. 23°20′13.53″ у. д. |
Канфэсія | Польская аўтакефальная праваслаўная царква |
Архітэктурны стыль | готыка |
Заснавальнік | Аляксандар Хадкевіч |
Дата заснаваньня | 1498 |
Статус | нерухомая славутасьць[d] |
Супрасьлеўскі манастыр на мапе Польшчы ![]() ![]() Супрасьлеўскі манастыр | |
![]() |
Супрасьлеўскі манастыр быў адным з галоўных інтэлектуальных цэнтраў Вялікага Княства Літоўскага нароўні з Кіеўска-Пячэрскай лаўрай і Вільняй[1]. Тут дзейнічалі багатая бібліятэка і друкарня, захоўваўся падараваны мітрапалітам Язэпам Солтанам цудоўны абраз Маці Божай Супрасьлеўскай.
Архітэктурны комплекс манастыра складаецца з цэркваў Зьвеставаньня Багародзіцы і Сьвятога Яна Багаслова, брамы-званіцы, палаца Хадкевічаў (пазьней архімандрытаў) і манастырскіх карпусоў.