Ніжні замак (Вільня)
рэзыдэнцыя вялікіх князёў літоўскіх і каралёў польскіх у складзе комплексу віленскіх замкаў / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ніжні або Дольны замак, таксама Віленскі палац вялікіх князёў — помнік гісторыі і архітэктуры XIV—XVII стагодзьдзяў у Вільні, рэзыдэнцыя гаспадароў Вялікага Княства Літоўскага ў другой чвэрці XVI — сярэдзіне XVII ст. Знаходзіцца ў Старым Месьце каля Катэдры, на Катэдральным пляцы[lower-alpha 1]. Твор архітэктуры позьняй готыкі, рэнэсансу і раньняга барока. Аб’ект Рэгістру культурных каштоўнасьцяў Летувы.
Помнік грамадзянскай архітэктуры | |
Дольны замак па аднаўленьні | |
Краіна | Летува |
Места | Вільня |
Каардынаты | 54°41′09″ пн. ш. 25°17′21″ у. д. |
Архітэктурны стыль | Адраджэньне |
Аўтар праекту | Барталямэа Бэрэччы[d] |
Статус | Ахоўная зона |
Сайт | valdovurumai.lt (лет.) |
Палац вялікіх князёў літоўскіх | |
Палац вялікіх князёў літоўскіх на Вікісховішчы |
Уваходзіць у комплекс віленскіх замкаў. Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай улады Расейскай імпэрыі загадалі зьнішчыць палац гаспадароў Вялікага Княства Літоўскага, у 2009 годзе скончылася яго адбудова. Тут разьмясьціўся Нацыянальны музэй Палац вялікіх князёў літоўскіх.