From Wikipedia, the free encyclopedia
Віленскія замкі — помнік гісторыі і архітэктуры XIV—XVIII стагодзьдзяў у Вільні, рэзыдэнцыя гаспадароў Вялікага Княства Літоўскага ў XV—XVII стагодзьдзях. Знаходзіцца ў Старым Месьце, на левым беразе Вяльлі пры ўтоку ў яе ракі Вільні. Твор архітэктуры позьняй готыкі, рэнэсансу, раньняга барока і клясыцызму. Аб’ект Рэгістру культурных каштоўнасьцяў Летувы.
Помнік абарончай архітэктуры | |
Віленскія замкі | |
Краіна | Летува |
Места | Вільня |
Каардынаты | 54°41′12″ пн. ш. 25°17′27″ у. д. |
Першае згадваньне | 1323 |
Статус | Ахоўная зона |
Віленскія замкі | |
Віленскія замкі на Вікісховішчы |
Комплекс складаўся зь Верхняга, Ніжняга і Крывога замкаў, а таксама Старога і Новага Арсэналаў. Крывы замак у 1390 годзе дашчэнту спалілі крыжакі і ён больш не аднаўляўся[1]. Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай улады Расейскай імпэрыі загадалі зьнішчыць Ніжні замак, у 2009 годзе скончылася яго адбудова. Частка Нацыянальнага музэю Летувы, аднаго з найбуйнейшых музэяў краіны.
Згодна з археалягічнымі дасьледаваньнямі, у XI—XII стагодзьдзях каля падэшвы Замкавай гары існаваў горад, заснаваны крывічамі ў сутоцы рэк, які паводле славянскай традыцыі атрымаў назву ад меншай ракі Вільні. Не пазьней за другую палову XII ст. ён стаў сталіцаю ўдзельнага княства Полацкай зямлі. Тут валадарылі князі з полацкай дынастыі: у 1070 годзе — Расьціслаў Рагвалодавіч, а па 1129 годзе — ягоныя сыны[2].
Упершыню Віленскія замкі ўпамінаюцца ў пасланьні вялікага князя Гедзіміна да Нямецкага ордэну і Рыгі ад 2 кастрычніка 1323 году. Мяркуецца, што мураваныя сьцены на Верхнім замку збудавалі ў першай палове XIV стагодзьдзя[3]. За часамі вялікага князя Аляксандра збудавалі мураваны Дольны замак[4].
За часамі вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) у 1655 годзе Віленскімі замкамі ўпершыню ў іх гісторыі авалодала варожае войска[5]. Замкі атрымалі моцныя пашкоджаньні, у выніку чаго страцілі сваю значнасьць.
Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Вільня апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у 1800—1801 гадох расейскія ўлады зьнішчылі палац вялікіх князёў. Па здушэньні вызвольнага паўстаньня 1830—1831 гадоў муры і шмат пабудоваў на тэрыторыі Дольняга замку зруйнаваньні дзеля будаваньня расейскай цытадэлі. Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863—1864 гадоў расейскія ўлады збаяліся паломніцтва да магілы Кастуся Каліноўскага, таму яго таемна разам зь яшчэ 20 пакаранымі сьмерцю паўстанцамі пахавалі на тэрыторыі Горага замка, за мурамі расейскага вайсковага гарнізону.
У 1879 годзе расейцы надумалі прыбраць цытадэль з цэнтру Вільні. У пачатку ХХ ст. праводзілася кансэрвацыя руінаў Горнага замка.
У 1948—1950 гадох праводзілася рэстаўрацыя вежы Гедзіміна, дзе ў 1960 годзе адкрыўся музэй Віленскіх замкаў[6].
У 2002—2009 гадох вялася адбудова Дольнага замка.
Мураваны Горны, або Верхні замак, распачаў будаваць вялікі князь Гедзімін адначасна зь пераносам у Вільню сталіцы Вялікага Княства Літоўскага. За часамі Вітаўта збудавалі гатычны палац і скончылі будаваньне мураваных муроў і вежаў, зь якіх да сёньня захавалася толькі заходняя вежа, вядома цяпер як вежа Гедзіміна, ад астатніх пабудоваў засталіся толькі рэшткі.
Дольны, або Ніжні замак — найбольш разьвіты абарончы і рэпрэзэнтацыйны комплекс Вялікага Княства Літоўскага. Палацы вялікіх князёў, Трыбуналу Вялікага Княства Літоўскага і віленскіх біскупаў, а таксама Катэдральны касьцёл, якія месьціліся на замкавай тэрыторыі, падкрэсьлівалі яго цэнтральнае значэньне ў палітычным жыцьці Вялікага Княства Літосўкага.
Гэта быў складаны комплекс абарончых, сакральных і цывільных пабудоваў, абнесены амаль кілямэтровай сьцяною з магутнымі вежамі. Да нашага часу ад яго захаваліся будынкі Старога і Новага арсэналаў а таксама адна з абарончых вежаў, прыстасаваная пазьней пад званіцу Катэдральнага касьцёла.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.