Трэці падзел Рэчы Паспалітай 1795 году — апошні з падзелаў Рэчы Паспалітай, па якім канфэдэрацыя Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага спыніла сваё існаваньне — як і самі гэтыя дзяржавы.

Quick Facts Трэці падзел Рэчы Паспалітай, Дата: ...
Трэці падзел Рэчы Паспалітай
Thumb
Землі Рэчы Паспалітай па III падзеле, якія адышлі да

     Аўстрыі

     Прусіі

     Расеі

Дата: 1795
Месца: Рэч Паспалітая
Вынік: Ліквідацыя Рэчы Паспалітай
Супернікі
Рэч Паспалітая Аўстрыйская імпэрыя
Каралеўства Прусія
Расейская імпэрыя
Close

Гісторыя

Яшчэ ў часе паўстаньня Тадэвуша Касьцюшкі, 11 ліпеня 1794 году прускі пасол у Пецярбургу Леапольд Гайнрых фон Гольц пісаў у сваёй дэпэшы, што «ўся Расея дамагаецца падзяліць Польшчу і сьцерці яе назву»[1].

Меней чым праз год па здушэньні паўстаньня, 24 кастрычніка 1795 году, манархі Расеі, Прусіі і Аўстрыі, узгаднілі ўзаемны трактат, паводле якога правялі трэці падзел Рэчы Паспалітай. 24 лістапада 1795 году яны пагадзіліся ўрэгуляваць спрэчныя пытанні, у тым ліку датычна даўгоў караля і вялікага князя Станіслава Аўгуста Панятоўскага, які 25 лістапада 1795 году зрокся стальцу.

Трэці падзел стаў вынікам у тым ліку ўнутранага крызісу і экспансіўных дзеяньняў суседніх дзяржаваў. Аднак беспасярэдняй прычынай сталі паразы паўстаньня і войнаў супраць Расеі і Прусіі.

У выніку падзелу Расейская імпэрыя атрымала найбольшыя тэрыторыі — 120 тыс. км², а менавіта: Валынскае, Наваградзкае, Віленскае, часткі Берасьцейскага, Гарадзенскага, Троцкага ваяводзтваў і Жамойці зь местамі Берасьцем, Наваградкам, Горадняй, Вільняй, Коўнам. Па ўсіх трох падзелах яна атрымала каля 60% ад усёй тэрыторыі Рэчы Паспалітай[2].

Прусія атрымала большую частку Мазавецкага ваяводзтва (разам зь местам Варшавай), часткі Падляскага, Гарадзенскага, Троцкага ваяводзтваў і Жамойці, агулам 48 тыс. км².

Аўстрыйская імпэрыя атрымала Кракаўскае, Сандамірскае, Люблінскае, часткі Мазавецкага, Берасьцейскага і Падляшскага ваяводзтваў, агулам 47 тыс. км².

Крыніцы

Літаратура

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.