From Wikipedia, the free encyclopedia
Пала́ц — беларускі музычны гурт зь Менску, заснаваны ў 1992 годзе. У лістападзе 2000 году гурт браў удзел у першым беларускім сьвяце фольку «Таўкачыкі» ў Менску[2]. Гісторыя Палацу пачалася ў 1987 годзе, калі пазнаёміліся Алег Хаменка ды Юры Выдронак. Яны вучыліся ў Менскаім інстытуце культуры (цяпер — Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт культуры і мастацтваў). У 1988 годзе да гурту далучыўся сябар Юрыя Зьміцер Карабач. Яшчэ праз год да гурту далучыўся Юрась Белякоў. Назву «Палац» прапанаваў Алег Хаменка ў 1992-м годзе. У рэпертуар увайшлі беларускія песьні, апрацаваныя ў адпаведнасьці з сучаснымі тэндэнцыямі папулярнай музыкі ды актыўным выкарыстаньнем сэмплаў.
Палац | |
«Палац» на World Music Tree — 2008 | |
Гады | 1992 — цяпер |
---|---|
Месца ўтварэньня | Менск |
Мова | беларуская |
Жанр | рок, фольк |
Удзельнікі | Алег Хаменка, Зьміцер Карабач, Юрась Белякоў, Андрэй Цераховіч, Сяржук Трухановіч, Зьміцер Жыгараў, Андрэй «Рэй» Хвісевіч |
Былыя ўдзельнікі | Зьміцер Вайцюшкевіч[1], Юры Выдронак |
palac.org |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.