беларуская газэта From Wikipedia, the free encyclopedia
«На́ша сло́ва» — штотыднёвы бюлетэнь (у далейшым — газэта), орган Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны. Выдаецца з сакавіка 1990. Падпісны індэкс на «Белпошце» 63865.
Наша слова лац. Naša słova | |
Тып | Штотыднёвік |
---|---|
Уладальнік | Таварыства беларускай мовы |
Выдавец | Таварыства беларускай мовы |
Краіна | |
Галоўны рэдактар | Эрнэст Ялугін, Станіслаў Суднік |
Рэдактар | Станіслаў Суднік |
Заснаваная | 17 сакавіка 1990 (34 гады таму) |
Мова | Беларуская |
Штаб-кватэра | вёска Даліна, Лідзкі раён, Гарадзенская вобласьць |
Наклад | 8900 (I.1994 г.), 2000 (X.2015 г.) |
ISSN | 2073-7033 |
Афіцыйны сайт | nslowa.by |
Першы нумар штомесячнага бюлетэня ТБМ «Наша слова» выйшаў 17 сакавіка 1990 г. у Менску і меў наклад у 6500 асобнікаў (гал.рэд. Эрнэст Ялугін). Старшынём рэдакцыі бюлетэня абралі Ніла Гілевіча. Чальцы рэдакцыі: Янка Брыль, Уладзімер Дамашэвіч, Алесь Камароўскі, Анатоль Клышка, Ірына Лапцёнак, Генадзь Мацур, Зьміцер Санько, Мікола Супрановіч, Алесь Траяноўскі, Генадзь Тумаш, Яўген Цумараў і Генадзь Цыхун. У верасьні 1990 г. бюлетэнь «Наша слова» ўключылі ў каталёг падпісных выданьняў СССР пад індэксам 74795. З 3-га (13-га) нумару ў сакавіку 1991 г. бюлетэнь «Наша слова» стаў тыднёвікам. Пасьля месяцовага перапынку, які адбыўся ў сувязі са спыненьнем 25 траўня 1995 г. фінансаваньня з боку ўрада Беларусі і пераводу памяшканьняў ТБМ на платную арэнду ў ліпені 1995 г. газэта «Наша слова» аднавіла выпуск .
1 лістапада 1997 г. аддзяленьне ТБМ у Лідзе (гал.рэд. Станіслаў Суднік) аднавіла выданьне газэты «Наша слова», якая перастала выходзіць пасьля № 14 за 9 красавіка ў Менску ў сувязі з паўторным спыненьнем урадавага фінансаваньня. Рэдакцыю склалі 9 чалавек: Генадзь Бураўкін (старшыня), Людміла Дзіцэвіч, Сяргей Запрудзкі, Аляксей Пяткевіч, Аляксей Рагуля, Аляксей Саламонаў, Павал Сьцяцко, Алег Трусаў і Эрнэст Ялугін.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.