Remove ads
беларускі літаратуразнавец From Wikipedia, the free encyclopedia
Аляксе́й Міха́йлавіч Пятке́віч (нар. 30 сакавіка 1931, в. Новы Сьвержань, Стаўпецкі павет, Наваградзкае ваяводзтва, Польская Рэспубліка) — беларускі літаратуразнавец, краязнавец. Кандыдат філялягічных навук (1963), прафэсар (1994).
Аляксей Пяткевіч | |
Дата нараджэньня | 30 сакавіка 1931 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 11 сакавіка 2022 (90 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца вучобы | |
Занятак | пэдагог, літаратуразнаўца, літаратурны крытык, краязнаўца, літаратар |
Навуковая сфэра | літаратуразнаўства[1], краязнаўства, літаратурная крытыка[1] і рэгіяналістыка[d][1] |
Месца працы | |
Сябра ў | ТБМ і Саюз пісьменьнікаў СССР |
Навуковая ступень | кандыдат філялягічных навук[d] |
Нарадзіўся 30 сакавіка 1931 году ў в. Новы Сьвержань Стаўпецкага павету Наваградзкага ваяводзтва Польскай Рэспублікі ў сям’і рабочага. У 1954 годзе скончыў аддзяленьне беларускай мовы і літаратуры філялягічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, у 1957 годзе — аьсьпірантуру пры катэдры беларускай літаратуры ўнівэрсытэту. Працаваў у Гарадзенскім пэдагагічным інстытуце імя Янкі Купалы: у 1968—1974 гадох — загадчыкам катэдры, затым дацэнтам), з 1978 году — дацэнтам катэдры беларускай літаратуры, з 1990 году — дацэнтам катэдры беларускай культуры.
Ганаровы сябра Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў (2006). Сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў з 1971 году[2], сябра Міжнароднага купалаўскага Фонду (1997). Узнагароджаны дзяржаўнымі мэдалямі.
Старшыня Гарадзенскай арганізацыі «Ветэраны Адраджэньня» (2004—2014). Старшыня Гарадзенскай гарадзкой арганізацыі «Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны» (1989—2001 і з 2005). Вёў на Гарадзенскай абласной студыі тэлебачаньня штомесячную перадачу «Кнігарня» (1973—1974 і 1976—1989).
Выступае ў галіне крытыкі і літаратуразнаўства з 1958 году. Артыкулы, гісторыка-літаратурныя і краязнаўчыя дасьледаваньні, рэцэнзіі друкаваліся ў альманахах, навуковых зборніках, энцыкляпэдычных выданьнях, пэрыядычным друку. Выдаў кнігу «Сюжэт. Кампазыцыя. Характар: Аб прозе Кузьмы Чорнага» (1981). Адзін з аўтараў «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» (1969), «Гісторыі беларускай літаратуры. XIX — пачатак XX ст.» (1981).
Аўтар 527 літаратурна-крытычных і культуралягічных працаў, у тым ліку 16 кніг. Друкаваўся ў часопісах «Полымя», «Маладосьць», «Крыніца», «Роднае слова», «Дзеяслоў», «Arche», «Bialoruskie Zeszyty Historyczne», газэтах «Літаратура і мастацтва», «Літаратурная Беларусь», «Культура», «Звязда», «Настаўніцкая газэта», «Народная воля», «Наша Ніва», «Гродзенская праўда» і іншых, энцыкляпэдыях, навуковых зборніках. Падрыхтаваў як навуковы кіраўнік асьпірантаў трох кандыдатаў навук.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.