![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/a7/Na%25C5%25A1a_Niva._%25D0%259D%25D0%25B0%25D1%2588%25D0%25B0_%25D0%259D%25D1%2596%25D0%25B2%25D0%25B0_%252824.02.1910%2529.jpg/640px-Na%25C5%25A1a_Niva._%25D0%259D%25D0%25B0%25D1%2588%25D0%25B0_%25D0%259D%25D1%2596%25D0%25B2%25D0%25B0_%252824.02.1910%2529.jpg&w=640&q=50)
Наша Ніва
беларускі інфармацыйны вэб-сайт / From Wikipedia, the free encyclopedia
«На́ша Ні́ва» — беларуская газэта і інфармацыйны інтэрнэт-партал. Выдаецца ў Менску (з 1996 году), ад пачатку выдавалася ў Вільні ў 1906—1915, 1920 і з 1991 году. У 1997 годзе зьявіўся сайт nn.by, з 2006 году інтэрнэт-вэрсія «Нашай Нівы» эвалюцыянавала ў фармат інтэрнэт-платформы, якая ў 2016 годзе канчаткова замяніла сабой папяровую газэту.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Наша Ніва (неадназначнасьць).
Наша Ніва лац. Naša Niva | |
![]() | |
Тып | штотыднёвік (серада) |
---|---|
Фармат | А3, 16 палосаў |
Выдавец | ПВУП «Суродзічы» |
Краіна | Беларусь |
Галоўны рэдактар | Ягор Марціновіч |
Заснаваная | 1906 г., адноўленая ў 1991 г. |
Закрытая | 2018 |
Мова | беларуская |
Штаб-кватэра | |
Наклад | 8051 (№11 (800), 20 сакавіка 2013) |
ISSN | 1819-1614 |
Афіцыйны сайт | nashaniva.com |
Рэгістрацыйныя зьвесткі | Пасьведчаньне аб рэгістрацыі № 581 ад 14 сакавіка 2007 году, выдадзенае Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь |
Наша Ніва ў Вікісховішчы |
«Наша Ніва» — народная агульнабеларуская газэта, асяродак і рухавік нацыянальнага жыцьця, якая шмат зрабіла дзеля разьвіцьця беларускай літаратуры, выпрацоўваньня нормаў літаратурнай мовы і правапісу. Тут апавяданьнем «Музыка» дэбютаваў Максім Багдановіч, з публікацыяў на яе старонках пачалі свой творчы шлях Максім Гарэцкі, Алесь Гарун, Канстанцыя Буйло, Зьмітрок Бядуля, Уладзіслаў Галубок ды іншыя. У «Нашай Ніве» ўпершыню пабачылі сьвет урыўкі з «Новай зямлі» Якуба Коласа, паэмы «Курган» і «Бандароўна» Янкі Купалы, які ў 1914—1915 гадох быў рэдактарам газэты[1]. 1906—1915 гады ў беларускай гістарыяграфіі называюцца «нашаніўскім пэрыядам».