беларускі літаратар, перакладнік From Wikipedia, the free encyclopedia
Міхась Багун, сапраўднае імя Міхаіл Хведаравіч Блошкін (8 або 9 лістапада 1908, Менск, Расейская імпэрыя — 17 лютага 1938) — беларускі паэт, празаік, перакладчык. Псэўданімы і крыптанімы: Асака М; Багунец; М. Б.; Міх. Б.; Баг..
Міхась Багун | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Міхаіл Хведаравіч Блошкін |
Псэўданімы | Асака М; Багунец; М. Б.; Міх. Б.; Баг. |
Нарадзіўся | 8 лістапада 1908 |
Памёр | 17 жніўня 1938 (29 гадоў) |
Пахаваны | |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт, празаік, перакладчык |
Гады творчасьці | з 1932 |
Мова | беларуская |
Дэбют | 1925 |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Творы на сайце Knihi.com | |
Нарадзіўся ў сям’і службоўца. Скончыў курсы пры Менскім беларускім пэдагагічным тэхнікуме (1928). У 1929—1930 роках настаўнічаў у вёсцы Рожна Бягомскага раёну. У 1931—32 працаваў у газэце «Чырвоная Полаччына». У 1932 вярнуўся ў Менск, дзе працаваў стыльрэдактарам Белдзяржвыдавецтва, у 1935—36 — літсупрацоўнік газэты «Літаратура і мастацтва»[1]. Сябра Таварыства аматараў выпіць і закусіць.
Арыштаваны 4 лістапада 1936 року па ілжывым наводзе пісьменьніка Эдуарда Самуйлёнка, прыгавораны да 8 гадоў пазбаўленьня волі. 3 чэрвеня 1937 году Галоўная ўправа ў справах літаратуры і выдавецтваў Беларускай ССР (Галоўліт БССР) выдала Загад № 33 «Сьпіс літаратуры, якая падлягае канфіскацыі зь бібліятэк грамадзкага карыстаньня, навучальных установаў і кнігагандлю». Паводле Загаду, «усе кнігі» Міхася Багуна прадугледжвалася «спальваць»[2]. Зьнясілены і хворы, памёр у перасыльным лягерным пункце ў сьнежні 1937 або ў лютым 1938 року[3].
Рэабілітаваны Вярхоўным судом БССР 29 сьнежня 1954 року. Пасьмяротна прыняты ў Саюз пісьменьнікаў БССР.
Месца пахаваньня невядомае. У Горадні на каталіцкіх могілках па вул. Антонава побач з магілай ягонай маці Веры Яўхімаўны Блошкінай знаходзіцца сымбалічная магіла паэта.
Першы верш апублікаваў у 1925 року ў газэце „Беларуская вёска“. Ягоная лірыка рамантычна-акрыленая, жыцьцесьцьвярджальная, у сваёй рамантычнай творчасьці адгукаўся на падзеі ў краіне (зборнікі «Рэха бур», 1931, «Рэвалюцыі», 1932). Паэма «Крокі ў вяках» (1930) і некаторыя вершы напісаныя пад уплывам Уладзімера Маякоўскага[1]. Паэма «Канчыта з-пад Таледа» (1936) пра грамадзянскую вайну ў Гішпаніі.
Пісаў апавяданьні для дзяцей («Жэнька», 1934).
Пераклаў на беларускую мову раманы Леаніда Первамайскага(ru) «Ваколіцы» (1931, з Зьмітром Астапенкам), Фёдара Панфёрава(ru) «Брускі» (1932, з Тодарам Кляшторным), Мікалая Астроўскага «Як гартавалася сталь(ru)» (1936); вершы Аляксандра Пушкіна, Уладзімера Маякоўскага, Эдуарда Багрыцкага й інш[1].
Створаныя ім прыпеўкі шырока вядомыя ў народзе, увайшлі ў фальклёрныя зборнікі як народныя.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.