былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР From Wikipedia, the free encyclopedia
Бяго́мскі раё́н — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1924—1960 гадах. Цэнтр — Бягомель.
Бягомскі раён | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | |
Статус | раён СССР[d], раён Беларусі і былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка[d] |
Уваходзіць у | Беларуская ССР |
Адміністрацыйны цэнтар | Бягомель |
Дата ўтварэньня | 17 ліпеня 1924 |
Дата скасаваньня | 20 студзеня 1960 |
Насельніцтва (1925) | 28265 |
Плошча | 1400 км² (1925) км² |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Раён утвораны 17 ліпеня 1924 году ў складзе Барысаўскай акругі БССР. Цэнтар — сяло Бягомель. 20 жніўня 1924 году падзелены на 9 сельсаветаў: Бягомскі, Бярозкаўскі, Бярэзінскі, Вітуніцкі, Восаўскі, Глінскі, Домжарыцкі, Кадлубішчанскі (Кадубіцкі), Нядальскі. З 9 чэрвеня 1927 году ў складзе Менскай акругі. 22 верасьня 1927 году да раёна далучаны Іканскі й Мсьціскі сельсаветы скасаванага Зэмбінскага раёна. Пасьля скасаваньня акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 году раён у прамым падпарадкаваньні БССР. З 21 чэрвеня 1935 году раён у складзе Лепельскай акругі, з 20 лютага 1938 году — у складзе Менскай вобласьці. 27 верасьня 1938 году Бягомель атрымаў статус гарадзкога пасёлка, Бягомскі сельсавет скасаваны. 16 ліпеня 1954 году скасаваны Кадлубішчанскі й Нядальскі сельсаветы. 20 студзеня 1960 году раён скасаваны, Бярозкаўскі, Бярэзінскі, Вітуніцкі, Восаўскі, Глінскі сельсаветы, гарадзкі пасёлак Бягомель з падпарадкаванымі пассавету населенымі пунктамі й вёскі Бедзіна, Слабада, Федаркі Домжарыцкага сельсавета перададзены Докшыцкаму раёну Віцебскай вобласьці, Домжарыцкі сельсавет (за выключэньнем вёсак Бедзіна, Слабада й Федаркі) — Лепельскаму раёну Віцебскай вобласьці, Іканскі й Мсьціскі сельсаветы — Барысаўскаму раёну Менскай вобласьці[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.