горад у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Ма́р’іна Го́рка — места ў Беларусі, на рацэ Цітаўцы. Адміністрацыйны цэнтар Пухавіцкага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2017 год — 21 167 чалавек[1]. Знаходзіцца за 63 км на паўднёвы ўсход ад Менску. Чыгуначная станцыя Пухавічы на лініі Менск — Асіпавічы, аўтамабільныя дарогі на Менск, Бабруйск, Ігумен, Узду.
Мар’іна Горка лац. Marjina Horka | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | XVI стагодзьдзе | ||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Менская | ||||
Раён: | Пухавіцкі | ||||
Плошча: | 8,2 км² | ||||
Вышыня: | 169 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2018) | |||||
колькасьць: | 21 167 чал.[1] | ||||
шчыльнасьць: | 2581,34 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 1713 | ||||
Паштовыя індэксы: | 222810, 222811, 222827 | ||||
СААТА: | 6244501000 | ||||
Нумарны знак: | 5 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 53°31′0″ пн. ш. 28°8′30″ у. д. | ||||
± Мар’іна Горка | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
У тапоніме «Мар’іна Горка» спалучаецца паняцьце «Горка» (невялікая гара) і азначэньне «Мар’іна», якое паходзіць ад асабістага імя[2]. Існуе некалькі меркаваньняў пра паходжаньне назвы места. Адзінай афіцыйнай пазыцыі на гэты конт у наш час няма. Паводле першага паданьня, назва мясцовасьці пайшла ад узвышша, на якім павесілася дачка тутэйшага зямяніна Марыя (дзяўчына ня вытрымала разлукі з каханым на зьвінавачваньне ўласным бацькам у стасунках з прастачынай). Згодна зь іншай легендай, паселішча назвалі «Мар’інай Горкай» ад суседняй царквы, дзе знаходзіўся цудоўны абраз Божай Маці[3]. Таксама існуе паданьне, што назва паселішча ўтварылася ад паганскай традыцыі, бо некалі тут было капішча, дзе паганцы маліліся сваёй багіні Мары[4].
Упершыню Мар’іна Горка ўпамінаецца ў XVI ст. У розныя часы паселішча знаходзілася ў валоданьні Радзівілаў, Бужынскіх, Ратынскіх, Крупскіх і іншых.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Мар’іна Горка апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Ігуменскім павеце Менскай губэрні.
Баніфацы Крупскі, уладальнік паселішча, быў адным з арганізатараў нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) у краі, па здушэньні якога расейскія ўлады канфіскавалі ягоную маёмасьць, а самога выслалі ў Сыбір. За верную службу «царю и отечеству» Мар’іну Горку перадалі царскаму чыноўніку Макаву. Будаваньне Лібаўска-Роменскай чыгункі (1873 год) паспрыяла разьвіцьцю паселішча. 30 жніўня 1880 году тут адкрылася сельскагаспадарчая школа. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у вёсцы было 24 двары.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Мар’іна Горка абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, дзе 17 чэрвеня 1924 году стала цэнтрам Пухавіцкага раёну. У 1935 годзе на загад народнага камісара абароны СССР Клімента Варашылава ў Мар’іну Горку перакінулі конную дывізію з-пад Арэнбурга (Расейская СФСР). Затым дадалася 214-я паветрана-дэсантная брыгада, якую павялічылі да корпуса. Таксама разьмясьцілі дэсантна-бамбавальны полк і школу пілётаў, якую пазьней перавялі ў Паставы. Урэшце Генэральны штаб СССР заснаваў у Мар’інай Горцы Пухавіцкую пяхотную вучэльню, якая была 3-й у Савецкім Саюзе. У вучэльні выкладаў падпалкоўнік Іван Якубоўскі[5].
27 верасьня 1938 году Мар’іна Горка атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. У Другую сусьветную вайну з 28 чэрвеня 1941 да 3 ліпеня 1944 мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. У чэрвені 1941 году пры пачатку Нямецка-савецкай вайны Пухавіцкую пяхотную вучэльню перавялі ў Верхні Ўсьцюг, што ў Валагодзкай вобласьці Расеі. У ліпені 1941 году 214-я паветрана-дэсантная брыгада ўдзельнічала ў бітве пад Старымі Дарогамі. Падчас нямецкай акупацыі 1941—1944 гадоў у Мар’інай Горцы разьмясьцілі вайсковы шпіталь, зэнітна-артылерыйскую школу і сапэрныя курсы. У 1945 годзе з Чэхаславаччыны ў Мар’іну Горку вывелі 30-ю гвардзейскую мотастралковую дывізію, якая разьмініравала Пухавіцкі раён[5].
22 ліпеня 1955 году Мар’іна Горка атрымала статус места. У студзені 1963 году ў месьце разьмясьцілі 5-ю брыгаду спэцпрызначэньня. Яшчэ ў 1962 годзе для 5-й брыгады стварылі асобны вайсковы гарадок з прапускной сыстэмай. Брыгаду падпарадкавалі Галоўнай разьведвальнай управе СССР у Маскве. У 1968 годзе 30-ю мотастралковую дывізію вярнулі ў Чэхаславаччыну для здушэньня Праскай вясны, пасьля чаго пакінулі ў славацкім Зволене. Яе месца ў Мар’інай Горцы заняла зэнітная ракетная брыгада з комлексамі «Аса» і 8-я гвардзейская танкавая дывізія, якая мела скарочаны штат у памеры 2500 чалавек замест 11 000. У 1985 годзе 334-ы атрад 5-й брыгады спэцпрызначэньня накіравалі на Аўганска-савецкую вайну пад назвай 5-ы асобны мотастралковы батальён[5].
У 1991 годзе 8-ю танкавую дывізію распусьцілі, замест якой з Чэхаславаччыны ў Мар’іну Горку вярнулі 30-ю мотастралковую дывізію лікам 12 000 чалавек. Празь нястачу сховішчаў адзін зь яе палкоў разьмясьцілі без бронетранспартэраў і танкаў. Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь скараціла 30-ю дывізію да брыгады, якую пазьней пераўтварылі ў базу захоўваньня тэхнікі. Для выведзеных з Усходняй Нямеччыны савецкіх частак фінскія будаўнікі ўзьвялі квартал і ўнівэрмаг «Хэльсынкі». У 2000 годзе зэнітную ракетную брыгаду перакінулі ў лясны гарнізон Даманава (Берасьцейская вобласьць)[5].
У Мар’інай Горцы працуюць аграрна-тэхнічны каледж імя У. Лабанка, гімназія, 4 сярэднія, музычная і спартовая школы, 6 дашкольных установаў.
У месьце знаходзіцца вёска дзетак-сірацінаў ГА «Беларускі фонд SOS-Дзіцячая вёска».
Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляюць лякарня і 2 паліклінікі.
Дзейнічаюць палац культуры, 3 бібліятэка.
Прадпрыемствы машынабудаўнічай, лёгкай, харчовай, мэблевай прамысловасьці.
Пералік прамысловых прадпрыемстваў Мар’інай Горкі |
---|
|
Мескі й прымескі транспарт улучае аўтобусы і маршрутныя таксі. Асноўнымі транспартнымі вузламі зьяўляюцца пляц перад чыгуначным вакзалам і разьмешчаны непадалёк аўтавакзал. Набыць квіткі на праезд у аўтобусе можна ў кандуктара, у маршрутцы — у кіроўцы (аплачваць праезд прынята адразу па пасадцы).
Чыгункай безь перасадак можна даехаць на электрацягніку да Менску (паўночна-заходні кірунак, каля 80 хвілінаў) або да Асіпавічаў (паўднёва-ўсходні кірунак, каля 60 хвілінаў).
Спыніцца можна ў мескай гасьцініцы[13].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.