Валеры Каршакевіч

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Валеры Каршакевіч

Валеры Каршакевіч (нарадзіўся 15 лютага 1988 году) — беларускі футбаліст, абаронца казаскага клюбу «Елімай».

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Валеры Каршакевіч
Thumb
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 15 лютага 1988(1988-02-15)[1] (36 гадоў)
Рост 192 см
Вага 86 кг[2]
Пазыцыя абаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2005 Маладэчна-2018 10 (0)
2006—2007 Шахцёр Салігорск 0 (0)
2008 Нафтан 0 (0)
2009—2013 Тарпэда-БелАЗ 78 (3)
2013 Дынама Берасьце 13 (0)
2014 Белшына 27 (2)
2015 Мікашэвічы 21 (1)
2016 Тарпэда-БелАЗ 20 (1)
2017 Слуцак 30 (0)
2018 Гомель 16 (0)
2018 Смалявічы 12 (3)
2019 Дняпро Магілёў[d] 8 (0)
2019 Мардовія Саранск 0 (0)
2020 Тараз 20 (1)
2021—2022 Кызылжар 48 (5)
2023 Елімай 26 (1)
Зборныя
2006 Беларусь (да 19)[d] 1 (0)
2008 Беларусь (да 21) 1 (0)
Закрыць

Кар’ера

У жніўні 2013 году кантракт з «Тарпэда-БелАЗ» быў скасаваны па ўзаемнай згодзе[3], пасьля чаго заключыў кантракт зь берасьцейскім «Дынама»[4]. У студзені 2014 году перайшоў у бабруйскую «Белшыну»[5]. У лютым 2015 году падпісаў кантракт зь мікашэвіцкім «Гранітам»[6]. У студзені 2016 году перайшоў у «Тарпэда-БелАЗ»[7]. У лютым 2017 году падпісаў кантракт з клюбам «Слуцак»[8]. У студзені 2018 году перайшоў у клюб «Гомель»[9]. У жніўні 2018 году падпісаў кантракт з клюбам «Смалявічы»[10]. У лютым 2019 году перайшоў у магілёўскі «Дняпро»[11].

У жніўні 2019 году пасьля прагляду перайшоў у расейскі клюб «Мардовія»[12], аднак да зімы ня мог згуляць за каманду праз забарону на рэгістрацыю новых гульцоў. У студзені 2020 года, такі і не згуляўшы за «Мардовію», склаў кантракт з казаскім «Таразам»[13]. У сэзоне 2020 году быў трывалым футбалістам пачатковага складу, аднак у лютым 2021 году новы трэнэр «Таразу» Вардан Мінасян перастаў разьлічваць на беларускага абаронцу. У выніку той неўзабаве далучыўся да «Кызылжару» і ў сакавіку афіцыйна перайшоў у гэты клюб[14]. Замацаваўся ў аснове клюбу. У студзені 2022 году падоўжыў кантракт з камандай[15]. Пакінуў дружыну ў студзені 2023 году[16]. У лютым 2023 году стаў гульцом адроджанага семейскага «Елімаю»[17].

Дасягненьні

Статыстыка

Больш інфармацыі Клюб, Сэзон ...
Закрыць

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.