Лідс Юнайтэд
ангельскі футбольны клюб / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Лідс Юна́йтэд» (па-ангельску: Leeds United) — ангельскі футбольны клюб з гораду Лідсу, Заходні Ёркшыр. Заснаваны ў 1919 годзе пасьля расфармаваньня клюбу «Лідс Сіці», ад якога клюб атрымаў у спадчыну стадыён Эланд Роўд. Трохразовы чэмпіён Ангельшчыны (1969, 1974, 1992), уладальнік Кубка Ангельшчыны (1972). Двухразовы ўладальнік Кубка УЭФА (1968, 1971). Большую частку гісторыі «Лідс Юнайтэд» правёў у найвышэйшым дывізіёне ангельскага футболу. Самым доўгім бесьперапынным выступам на першым узроўні быў пэрыяд паміж 1964 і 1982 гадамі, у той час як самы працяглы пэрыяд па-за яго межамі эліты працягваўся з 2004 па 2020 год. У 1975 годзе клюб дасягнуў фіналу Кубка эўрапейскіх чэмпіёнаў, дзе, аднак, трываў паразу ад мюнхэнскай «Баварыі». У 2001 годзе ангельцы дапалі да паўфіналу аналягу таго ж турніру, Лігі чэмпіёнаў[1]. «Лідс Юнайтэд» праводзіць хатнія матчы ў цалкам белых камплектах. Афіцыйным гімнам клюбу ёсьць арыгінальная песьня, выпушчаная ў 1972 годзе, званая «Маршам разам». Клюб мае суперніцтва з «Манчэстэр Юнайтэд» і «Чэлсі», а таксама зь мясцовымі дружынамі, як то «Гадэрсьфілд Таўн», «Брэдфард Сіці», «Шэфілд Юнайтэд» і «Шэфілд Ўэнздэй».
Лідс Юнайтэд | ||||||
![]() | ||||||
Поўная назва | па-ангельску: Leeds United Football Club | |||||
---|---|---|---|---|---|---|
Заснаваны | 1919 | |||||
Горад | Лідс, Ангельшчына | |||||
Стадыён |
Эланд Роўд Умяшчальнасьць: 39 460 | |||||
Прэзыдэнт | Marathe[d] | |||||
Галоўны трэнэр | ||||||
Чэмпіянат | Футбольная ліга | |||||
· 2023—2024 | 3 месца | |||||
| ||||||
![]() leedsunited.com (анг.) |