From Wikipedia, the free encyclopedia
Ля́йпцыг (па-нямецку: Leipzig, па-верхнелужыцку: Lipsk) — найбуйнейшае места ў Саксоніі (Нямеччына). Да 1990 году ўваходзіў у склад НДР. Паводле зьвестак на 28 лютага 2008 году, у Ляйпцыгу пражывае каля 510 тысячаў чалавек. Назва гораду паходзіць ад славянскай назвы Ліпск (месца, дзе растуць ліпы). Горад знакаміты сваімі кірмашамі, якія адбываюцца тут кожныя 2 гады і зьбіраюць тысячы наведвальнікаў. Вядомы таксама Ляйпцыскі кніжны кірмаш.
Ляйпцыг | |||||
ням. Leipzig | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1015 | ||||
Горад з: | 1165 | ||||
Краіна: | Нямеччына | ||||
Кіраўнік: | Буркгард Юнг[d][1] | ||||
Плошча: | 297,6 км² | ||||
Вышыня: | 113 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2008) | |||||
колькасьць: | 510 651 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 1715,9 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | +49 341 | ||||
Паштовы індэкс: | 04003, 04357, 04275, 04155, 04157, 04109, 04105, 04229, 04317, 04159 | ||||
Нумарны знак: | L | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 51°20′24″ пн. ш. 12°22′30″ у. д. | ||||
Ляйпцыг | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.leipzig.de |
Першыя славянскія паселішчы на тэрыторыі Ляйпцыгу пачалі зьяўляцца ў VII—IX стагодзьдзях. У 1015 годзе паселішча Лібзі было ўзгаданае ў кроніках Біскупа Тэтмара фон Мэрсэбурга[2]. Каля 1165 году горад атрымаў грамату «Імпэрскага кірмашовага места».
У 1409 годзе быў заснаваны Ляйпцыскі ўнівэрсытэт — 2-гі па старадаўнасьці ў Нямеччыне. Гэта прадвызначыла разьвіцьцё места як цэнтру культуры. У горадзе жылі і працавалі такія людзі, як Ёган Сэбастыян Бах, Робэрт Шуман, Фрыдрых Шылер. Нарадзіліся кампазытар Рыхард Вагнэр і матэматык Готфрыд Ляйбніц.
У 1650 годзе ў Ляйпцыгу была выдадзеная першая штодзённая газэта ў сьвеце. Ляйпцыг стаў цэнтрам кнігадрукаваньня Нямеччыны.
У 1813 годзе каля гораду адбылася Бітва Народаў, у гонар якой усталяваны мэмарыял.
У 1839 годзе зь Ляйпцыгу ў Дрэздэн была адчыненая першая «доўгая» чыгунка. З таго часу Ляйпцыг стаў важным транспартным вузлом. У Ляйпцыгу цяпер знаходзіцца самы вялікі па плошчы чыгуначны тэрмінал у Эўропе.
23 траўня 1863 году Фэрдынанд Лясаль заснаваў у Ляйпцыгу першую працоўную партыю Нямеччыны, якая стала пасьля Сацыял-дэмакратычнай партыяй.
У канцы Другой сусьветнай вайны большая частка места была зьнішчаная ангельскай авіяцыяй падчас бамбаваньняў. 18 красавіка 1945 году горад быў заняты амэрыканскімі войскамі, а 2 ліпеня быў перададзены пад кантроль савецкага Чырвонага войска. Пасьля вайны места стала адным з найбуйнейшых гарадоў Нямецкай Дэмакратычнай Рэспублікі.
У 1900 годзе ў Ляйпцыгу была заснаваная Футбольная асацыяцыя Нямеччыны, а ў 2006 годзе ў горадзе адбылося некалькі футбольных матчаў у рамках чэмпіянату сьвету па футболе 2006 году.
Ляйпцыг зьяўляецца важным прамысловым цэнтрам. Горад мае разьвітыя машынабудаўнічую, электратэхнічную, паліграфічную, тэкстыльную і іншую прамысловасьць. Зьяўляецца буйным міжнародным гандлёвым цэнтрам.
Буйныя кампаніі, якія разьмешчаныя ў горадзе і вакол яго:
Мескі транспарт у Ляйпцыгу складаецца з 14 трамвайных і 62 аўтобусных маршрутаў[3]. Працягласьць дарог — 1673 кілямэтры. Ляйпцыг знагодзіцца на перакрыжаваньні важных чыгуначных шляхоў з поўдня на поўнач і з усходу на захад. Каля гораду знаходзяцца 2 аэрапорты: Leipzig/Halle Airport і Altenburg-Nobitz Airport.
У Ляйпцыгу знаходзіцца адзін са старэйшых эўрапейскіх унівэрсытэтаў — Ляйпцыскі ўнівэрсітэт, заснаваны ў 1409 годзе. Сярод знакамітых выпускнікоў можна назваць Лява Сапегу, нямецкага паэта і пісьменьніка Ёгана Вольфганга Гётэ, Готфрыда Ляйбніца, Фрыдрыха Ніцшэ, Карла Лібкнэхта, Рыхарда Вагнэра.
У Ляйпцыгу ў 1843 годзе была заснаваная музычная кансэрваторыя, пасьля пераўтвораная ва Ўнівэрсытэт музыкі і тэатру ў Ляйпцыгу. Адным зь яе заснавальнікаў быў Фэлікс Мэндэльсон.
Акадэмія выяўленчага мастацтва была заснаваная ў 1764 годзе.
Сярод месцаў, на якія варта зьвярнуць увагу можна таксама вылучыць опэру і ляйпцыскі заапарк, у якім знаходзіцца самая вялікая калекцыя прыматаў у сьвеце. Nikolaikirche (Касьцёл сьв. Мікалая) быў месцам, зь якога пачаліся мірныя дэманстрацыі за ўзьяднаньне Нямеччыны ў 1989 годзе. У Ляйпцыгу таксама знаходзіцца музэй «Дом Шыллера».
Адміністрацыя Ляйпцыгу падпісала пагадненьні пра братэрства з наступнымі гарадамі:
Ляйпцыг уваходзіць у сетку эўрапейскіх гарадоў Eurocities.
Ураджэнцы
Трынаццацігадовым хлопчыкам Леў Сапега паступае ў Ляйпцыскі ўнівэрсытэт дзе вучыцца, пакуль у 1573 годзе вяртаецца на радзіму. Таксама ў Ляйпцыгу вучыўся вядомы рэлігійны дзяяч Мялеці Сматрыцкі, а таксама многія іншыя асобы беларускай гісторыі.
Падрыхтоўкай да паўстаньня 1794 году зь Ляйпцыгу і Дрэздэну кіравала група патрыётаў (у іх ліку Гуга Калантай, І. Патоцкі і Тадэвуш Касьцюшка), якія былі вымушаныя выехаць за мяжу[4].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.