From Wikipedia, the free encyclopedia
Прыматы (Primates, ад лац. Primas, літаральна «першыя») — атрад пляцэнтарных сысуноў, які ўключае ў сябе макраносых, як то лемураватыя і лорыеватыя прыматы, і суханосых прыматаў, як то доўгапяткападобныя і малпы у тым ліку чалавекападобныя малпы й сам чалавек. Прыматы паўсталі ад продкаў, якія жылі на дрэвах трапічных лясоў, бо шматлікія характарыстыкі прыматаў уяўляюць сабой прыстасаваньні да жыцьця ў гэтай складаным трохмерным асяродзьдзі. Усе, акрамя некалькіх відаў прыматаў, па меншай меры часткова жывуць на дрэвах і на сёньня. Прыматы прадстаўлены 516 сучаснымі відамі у 83 родах і 19 сямействах[1].
Прыматы | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы |
Тып | Хордавыя |
Падтып | Хрыбетныя |
Кляса | Сысуны |
Інфракляса | Пляцэнтарныя |
Надатрад | Euarchontoglires |
Атрад | Прыматы |
Бінамінальная намэнклятура | |
Primates | |
Арэал | |
Арэал не ўлічваючы чалавека | |
За выключэньнем людзей, якія засяляюць ўсе кантыненты, прыматы жывуць у трапічных і субтрапічных рэгіёнах Паўночнай і Паўднёвай Амэрыцы, Афрыцы й Азіі[2]. Прыматы значна адрозьніваюцца адзін ад аднаго паводле вагі, так шчуравы лемур мадам Бэртэ важыць усяго 30 грамаў, а горная гарыла — 200 кг. Паводле выкапнёвых сьведчаньняў, прымітыўныя продкі прыматаў, магчыма, існавалі ў канцы крэйдавага пэрыяду каля 65 мільёнаў гадоў назад. Найстарэйшым зь вядомых прыматаў зьяўляецца Палеоцэн Plesiadapis, які існаваў прыкладна 55—58 мільёнаў гадоў таму[3].
Парадак прыматы дзеліцца на дзьве асноўныя групы: макраносыя і суханосыя. Макраносыя маюць характарыстыкі больш падобныя да раньніх прыматаў, і ўключаюць у сябе лемураў Мадагаскару і лорыевых. Суханосыя ўключаюць у сябе малпаў і доўгапяткападобных.
Прыматы валодаюць шырокім дыяпазонам характарыстык. Некаторыя прыматы,у ключаючы чалавекападобных малпаў і бабуінаў, зьяўляюцца ў першую чаргу наземнымі, а не драўнянымі жывёламі, але ўсе віды валодаюць прыстасаваньнямі для лажаньня на дрэвах. Мэтады перасоўваньня, якія выкарыстоўваюцца прыматамі ёсьць скокі з дрэва на дрэва, хаджэньне на двух ці чатырох канцавінах, перасоўваньне пешшу. Прыматы характарызуюцца наящнасьцю вялікага галаўнога мозгу ў адносінах да іншых сысуноў, а таксама больш шырокім выкарыстаньнем стэрэаскапічнага зроку за кошт нюху, дамінуючай сэнсорнай сыстэмы ў большасьці сысуноў. Гэтыя асаблівасьці адзначаюцца ў больш разьвітых малпаў і значна ў меншай ступені ў лоры й лемураў. Трохкаляровы зрок склаўся ў некаторых прыматаў, у большасьці зь іх таксама маецца супрацьпастаўлены палец, а некаторыя маюць хвост. Прыматы маюць больш павольныя тэмпы разьвіцьця, чым у іншых аналягічных памерам сысуноў і дасягаюць сталасьці пазьней, але маюць таксама й павялічаную працягласьць жыцьця. У залежнасьці ад віду дарослыя асобы могуць жыць у адзіноце, быць павязаны ў пары або ў групах да сотні чальцоў.
Атрад прыматы (Primates)
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.