Славяне
этнічная група From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
этнічная група From Wikipedia, the free encyclopedia
Славя́не — найбуйнейшая ў Эўропе індаэўрапейская моўна-этнічная супольнасьць, якая насяляе ўсходнюю й часткова цэнтральную часткі кантынэнту.
Славяне адносяцца да народаў індаэўрапейскага паходжаньня. Пазьнейшае паходжаньне славянаў зьвязваецца з плямёнамі вэнэдаў, антаў і склявінаў, якія пэрыядычна згадваліся старажытнагрэцкімі й рымскімі аўтарамі і паводле іх уяўленьняў памяшчаліся ў раёне сучасных Украіны й Польшчы. Зь іншых індаэўрапейскіх плямёнаў адасобіліся каля І тысячагодзьдзя да н. э., прыкладна ў гэты ж пэрыяд з праіндаэўрапейскай мовы адасабляецца праславянская мова. Зрэшты, існуюць гіпотэзы, згодна зь якімі вылучэньню праславянскае мовы папярэднічала вылучэньне прабалта-славянскае мовы, зь якой потым вылучылася праславянская мова.
У сярэдзіне нашай эры праславянская мова распадаецца на асобныя дыялекты, якія пачынаюць эвалюцыянаваць у асобныя мовы. Зь яе вылучылася, у тым ліку, праўсходнеславянская мова, якая, на думку большасьці лінгвістаў, стала продкам старабеларускай мовы.
Славянскія мовы маюць запазычваньні зь іншых індаэўрапейскіх моваў, якія пачалі пранікаць у славянскае маўленьне яшчэ ў часы існаваньня праславянскай мовы. Запазычваньні ў праславянскай мове часта закранаюць найчасьцей ужываную лексыку, яны паходзяць з кельцкіх, германскіх, індаіранскіх, грэцкай, лацінскай моваў. Іншыя запазычваньні паўставалі ў славянаў таксама ў асобных славянскіх мовах.
Славянаў падзяляюць на тры групы:
Падзел славянаў на тры групы адпавядае падзелу славянскіх моваў, а менавіта на заходнеславянскую, паўднёваславянскую й усходнеславянскую групы. Групы славянскіх моваў разгаліноўваюцца на падгрупы (выключэньне — усходнеславянская, якая падзяляецца непасрэдна на тры асобныя мовы); почасту мовы, што ўваходзяць у гэтыя групы й падгрупы ствараюць між сабою вялікія колькасьці пераходных дыялектаў, носьбіты якіх ня маюць выразнай этнічнай самаідэнтыфікацыі.
Гэта — накід артыкула па гісторыі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.