вялікі князь літоўскі (1381—1382) From Wikipedia, the free encyclopedia
Кейстут Гедзімінавіч (1297 — 15 жніўня 1382) — вялікі князь літоўскі (1381 — 15 жніўня 1382), князь троцкі і гарадзенскі (1341—1345).
Кейстут лац. Kiejstut | |
Кейстут (уяўны партрэт) | |
Вялікі князь літоўскі | |
1381 — 1382 | |
Папярэднік | Ягайла |
Наступнік | Ягайла |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | 1297 , |
Памёр | 15 жніўня 1382, Крэва |
Нашчадкі |
Ад 1-га шлюбу: Патрыкей, Войшвіл (Войшвілт), Войдат, Бутаўт Генрык Ад Біруты: Вітаўт, Жыгімонт, Таўцівіл |
Дынастыя | Гедзімінавічы |
Жонка | Бірута |
Бацька | Гедзімін |
Іменная аснова -гаст- (-каст-, -гест-) (імёны ліцьвінаў Гестар, Каштарт, Гаштольд; германскія імёны Gaster, Kastert, Gastald) паходзіць ад гоцкага і германскага gasts 'госьць, вандроўнік'. Антрапанімічны суфікс-пашыральнік -ут- (-ut-) адзначаецца як у германскіх, так і славянскіх мовах[1].
Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае ўсходнегерманскую этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, імя Кейстут паходзіць ад прагерманскага і праславянскага keist-, ад якога славянскае кисть, дыялектавае расейскае кистать 'неахайна рабіць штосьці', данскае keite 'левая рука', keitet 'ляўшун', таксама 'няспрытны, неахайны'; у мове ліцьвінаў, відаць, наадварот азначала 'спрытны, увішны'[2]. Яшчэ ў Раўданскім рукапісе, апублікаваным Тэадорам Нарбутам, імя Кейстут тлумачылася як «спрытнюга» (fortelnik), што засьведчыла традыцыйнасьць разуменьня германскага паходжаньня гэтага імя[2].
Варыянты імя князя ў гістарычных крыніцах: От князя от Кестутя и от князя от Либорта у Торунь к местычемъ (па 1341 годзе)[3][4]; Оже я князь Еоунутии, и Кистютии, и Любартъ[5] (1352 год)[6]; Nos Kynstutus dux. lythwanorum (14 жніўня 1358 году)[7]; Kenstutte (7 лістапада 1367 году[8], 29 верасьня 1379 году[9][10]); Се язъ князь великии Олгердъ со своимъ братомъ, со княземъ Кестутьемъ[5] (1372 год[11])[12]; Nobilibus viris Oligerdo Magno et Kenstuto ac Lubardo fratribus ducibus Lituanorum (23 кастрычніка 1373 году)[13]; filium Chestudi, ducis Lituanorum (29 верасьня 1377 году)[14]; rex Keynstuthe (27 лютага 1380 году)[15]; Kinstudti filius (14 чэрвеня 1384 году)[16]; Kinstudti filio (1 студзеня 1386 году)[17]; vnser vater herczog Kinstutt[18] (Мэмарыял Вітаўта, 1390 год); Kynstut[19], Kinstut[20], Kynstud[21], Kinstoud[22] (Хроніка Віганда); Keinstut (Хроніка Лівоніі Германа Вартбэрга)[23]; Kyestuti, Kyerstruch[lower-alpha 1] або Кестоутіи, Кестутіи[lower-alpha 2] (Летапісец вялікіх князёў літоўскіх); Waydoth, Kenstotten sone (Хроніка Дэтмара зь Любеку)[24]; Kinstod (Хроніка Ёгана фон Посільге)[25]; Kynstodus (па 1409 годзе)[26]; Kinstot… Kynstotte… Kynstot (да 1416 году)[27]; Кейстутей[28] або Кестутій[29] (Наўгародзкі чацьверты летапіс); Кестутей[30] або Кестютей[31] (Сафійскі першы летапіс); пры великомъ князи Кестути (31 жніўня 1449 году)[32]; пры великом князи Кгестути (5 лютага 1494 году)[33]; Кестутей Гедимановичь[5][34] (Ніканаўскі летапіс); Кестут (Хроніка літоўская і жамойцкая)[35].
Паводле Раўданскага рукапісу, Кейстут нарадзіўся ў 1297 г. і быў другім сынам Гедзіміна ад другой жонкі Вольгі Смаленскай. Малодшы брат Альгерда. У 1330-я гады, у час панаваньня бацькі быў князем у Троках. У склад ягонага княства ўваходзілі Горадня, Падляшша і частка Жамойці, якую яшчэ не захапілі крыжакі. Вёў пасьпяховае змаганьне з рыцарамі Тэўтонскага ордэна[36].
Па сьмерці Гедзіміна (зіма 1341 году) і старэйшага брата Манівіда (1342 год) Нарымонт, відаць, ня меў уладных амбіцыяў. Тым часам вонкавае становішча Вялікага Княства Літоўскім было складаным, Ордэн рыхтаваў вялікую вайсковую выправу. Альгерд з Кейстутам былі найстарэйшымі пасьля Нарымонта сярод Гедзімінавічаў, а ў Вільні ж сядзеў наймалодшы сын Гедзіміна — Яўнут, малады і няздольны да ўлады, з сваёй маці Леанідыяй (Еўнай). У 1345 годзе Леанідыя памёрла, Альгерд і Кейстут надумалі ўзяць ўладу. Кейстут з Трокаў з войскам прыйшоў у Вільню і паланіў Яўнута, па гэтым паклікаў Альгерда і перадаў яму Вільню як старэйшаму, прызнаючы вярхоўную ўладу брата. Альгерд з Кейстутам падзялілі ВКЛ на дзьве паловы, Альгерд быў уладаром ва ўсходняй палове і меў тытул вялікага князя, Кейстут быў уладаром у заходняй палове і яму падпарадкоўваліся ўсе родзічы маючыя там удзелы. Яны спачатку дамовіліся дзяліць усе зноў здабытыя землі. У 1352 годзе Кейстут атрымаў да сваіх уладаньняў яшчэ й Берасьцейскую зямлю. Але потым, відаць, умовы дамовы паміж братамі зьмяніліся, бо Альгерд не дзяліўся з Кейстутам далучанымі землямі.
Па сьмерці Альгерда, яго спадчыньнікам быў Ягайла, але Кейстут, відаць, як старэйшы лічыў сабе вялікім князям, а Ягайла жадаў захаваць тыя ўмовы, што былі паміж яго бацькам Альгердам і Кейстутам. Ягайла склаў з Ордэнам змову супраць Кейстута, але змову выкрылі, Ягайлу арыштавалі і зьняволілі ў Полацку. Аднак празь нейкі час яго вызвалілі пад абяцаньне прызнаньня вярхоўнай улады Кейстута. Неўзабаве Ягайла зноў склаў змову з Ордэнам, яму падманам удалася паланіць і спачатку зьняволіць Кейстута ў Крэўскім замку. Пазьней Кейстута задушылі на загад Ягайлы[37][38].
Пячацямі Кейстута з лацінскімі надпісамі змацоўваецца грамата да торунскіх купцоў, складзеная па 1341 годзе[3].
Ад 1-га шлюбу з рускай князёўнай
Ад 2-га шлюбу зь Бірутай
У 1351 годзе, за часамі валадараньня Альгерда, Кейстут рушыў у Вугоршчыну ў выправу з вайсковымі аддзеламі з Трокаў, Горадні, Дарагічына і Берасьця. У час сустрэчы вугорскі кароль Людвік (Лаёш) Вялікі ўчыніў зь ім мір, на знак замірэньня Кейстут загадаў зарэзаць быка і па забіцьці павярнуўся да свайго войска і пракрычаў «па-літоўску» (паводле вугорскай кронікі, lithwanice): «Рагаціна — розьні нашы. Госпад на ны!» (па-стараславянску «на ны» азначае «на нас»[lower-alpha 3][39]), у запісе кронікі — «rogachina roznenachy gospanany», што перамовілі яго ліцьвіны (Lithwani). З тым, што гэтая прамова ёсьць узорам славянскай мовы, пагаджаецца большасьць дасьледнікаў: Аляксандар Мяжынскі, Аляксандар Брукнэр, Стывэн Крыстафэр Роўэл, Андраш Золтан(be) ды іншыя[40].
У лацінскім акце разьмежаваньня, выдадзеным у Горадні 13 жніўня 1358 годзе князямі Кейстутам, Патрыкеем і Войшвілтам і баярамі Айкшам, Алізарам і Васком Кірдзеевічамі, ужываюцца трансьлітараваныя ў лаціну «гутарковыя» назвы памежных пунктаў «Каменны брод» (in vulgari a Kamyoni brod) і «вусьце вялікай стругі» (uscze welikey strugi)[41]. Гэта адпавядае многім іншым тагачасным лацінскім граматам літоўскіх князёў і баяраў, дзе з азначэньнем «народны» («гутарковы») падаваліся менавіта беларускія словы[42].
Захаваліся зьвесткі пра пячаці тыпу «ПЕЧАТ» з выявай дзіды і крыжа (пазьней такія выявы сустракаюцца на пячацях Вітаўта). Гісторык і нумізмат Аляксей Ільін датуе іх сярэдзінай XIV ст. і залічвае да пячацяў Кейстута[43]. Таксама захавалася апісаньне пячаці Кейстута з умовы Альгерда і Кейстута з польскім каралём Казімерам (1366 год) з выявай ваяра зь мечам і тарчай, вакол выявы — рускі надпіс[44]:
СЕ ПЕЧАТЬ КИИСТУТИЯ
Паводле ўсіх сьпісаў першай рэдакцыі Летапісцу вялікіх князёў літоўскіх, Кейстут з нагоды скаргі на дзеяньні Ягайлы сказаў наступныя словы свайму сыну Вітаўту: «Бог нас асьцярог». Гісторык Алег Ліцкевіч зьвяртае ўвагу на тое, што Тэадор Нарбут у сваёй публікацыі Хронікі Быхаўца на падставе ўласных уяўленьняў пра Кейстута як паганца зьмяніў гэтую фразу на «Богі нас асьцераглі»[45].
Папярэднік Альгерд |
Вялікі князь літоўскі 1377—1382 |
Наступнік Ягайла |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.