Жыровічы
вёска ў Слонімскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Жыро́вічы[1] (афіцыйная назва — Жыро́віцы[1]) — вёска ў Беларусі, каля ракі Шчары (за 1 км ад яе). Цэнтар сельсавету Слонімскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2005 год — 2570 чалавек. Знаходзяцца за 10 км на поўдзень ад Слоніму, за 138 км ад Горадні; на аўтамабільнай дарозе, што злучае Слонім з шашай Менск — Берасьце.
Жыровічы лац. Žyrovičy | |||||
Панарама мястэчка і манастыра | |||||
| |||||
Магдэбурскае права: | 1652 | ||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Гарадзенская | ||||
Раён: | Слонімскі | ||||
Сельсавет: | Жыровіцкі | ||||
Насельніцтва: | 2570 чал. (2005) | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 1562 | ||||
Паштовы індэкс: | 231822 | ||||
Нумарны знак: | 4 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 53°0′47″ пн. ш. 25°20′41″ у. д. | ||||
± Жыровічы Жыровічы | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Жыровічы — даўняе магдэбурскае мястэчка гістарычнай Слонімшчыны (частка Наваградчыны). Да нашага часу тут захаваўся комплекс колішняга базылянскага манастыра з саборнай царквой Прачыстай Багародзіцы[lower-alpha 1] (барока і клясыцызм), цэрквамі Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа і Божага Яўленьня (віленскае барока), а таксама могілкавай царквой Сьвятога Юрыя (традыцыйная беларуская драўляная архітэктура), помнікі архітэктуры XVII—XIX стагодзьдзяў.