Жыровіцкі манастыр
From Wikipedia, the free encyclopedia
Манасты́р Прачы́стай Багаро́дзіцы[lower-alpha 1] — помнік архітэктуры XVII—XIX стагодзьдзяў у Жыровічах. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка, на Саборнай вуліцы. Пры пабудове быў у юрысдыкцыі Канстантынопальскага патрыярхату, пазьней Сьвятога Пасаду, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Твор архітэктуры барока, віленскага барока і клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Жыровіцкі манастыр | |
Жыровіцкі манастыр | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Жыровічы |
Каардынаты | 53°0′51.69″ пн. ш. 25°20′39.97″ у. д. |
Канфэсія | праваслаўе |
Эпархія | Наваградзкая япархія[d] |
Тып | стаўрапігіяльны |
Першае згадваньне | 1587 |
Дата заснаваньня | XVI стагодзьдзе |
Будынкі: Усьпенскі сабор • Яўленская царква • Крыжаўзьвіжанская царква • Георгіеўская царква • Мікольская царква | |
Прыбудоўкі | 3 крыніцы: Божай Маці, Блізкая і Сьвятая |
Вядомыя насельнікі | Ян (Бембель) |
Рэліквіі і сьвятыні | Жыровіцкі абраз Маці Божай |
Апошні плябан | Веньямін (Тупека)[1] |
Статус | ахоўваецца дзяржавай |
Стан | дзейны |
Сайт | zhirovichi-monastery.by |
Жыровіцкі манастыр | |
Жыровіцкі манастыр на Вікісховішчы |
Комплекс Жыровіцкага Прачысьценскага манастыра складаецца з Богаяўленскай, Крыжаўзьвіжанскай, Прачысьценскай саборнай і драўлянай Юраўскай цэркваў, званіцы, сэмінарыі, жылых карпусоў і гаспадарчых пабудоваў з садам. Галоўная сьвятыня — цудоўны абраз Маці Божай, яе сьвята адзначаецца ў дзень зьяўленьня абраза — 7/20 траўня. Да XIX ст. у манастыры захоўвалася Жыровіцкае Эвангельле, рукапісны помнік XV ст.