Царква саборная Прачыстай Багародзіцы[lower-alpha 1] — помнік архітэктуры XVII—XIX стагодзьдзяў у Жыровічах. Дамінанта комплексу Прачысьценскага манастыра. Пры пабудове была ў юрысдыкцыі Сьвятога Пасаду, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Твор архітэктуры барока і клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Помнік сакральнай архітэктуры
Царква Прачыстай Багародзіцы
Thumb
Прачысьценская саборная царква
КраінаБеларусь
ВёскаЖыровічы
Каардынаты53°00′53″ пн. ш. 25°20′40″ у. д.
КанфэсіяРасейская праваслаўная царква
ЭпархіяНаваградзкая япархія[d] 
Архітэктурны стыльбарока
СтатусДзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Царква Прачыстай Багародзіцы на мапе Беларусі
Thumb
Царква Прачыстай Багародзіцы
Царква Прачыстай Багародзіцы
Царква Прачыстай Багародзіцы на Вікісховішчы

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Пад 1609 годам упамінаецца недабудаваная мураваная Прачысьценская царква (ст.-бел. Пречистой Святой Богородицы). Будаваньне царквы скончылася ў 1650 годзе[1]. Каля 1730 году зрабілі драўляны іканастас, які захаваўся да нашага часу.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Жыровічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, царква працягвала дзеяць як уніяцкая. У 1828 годзе будынак рэканструявалі ў стылі клясыцызму. Па гвалтоўнай ліквідацыі Грэцка-Каталіцкай (Уніяцкай) царквы ў 1839 годзе расейскія ўлады адабралі будынак царквы ў Сьвятога Пасаду і перадалі ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы).

Найноўшы час

У 1990-я гады ў выніку рэканструкцыі з іканастаса зьнялі дэкаратыўныя элемэнты (херувімаў, ракавіны, гірлянды, арнамэнт у выглядзе вінаграднай лазы і лістоў аканта). Дэкаратыўную фазу, якая завяршала іканастас, замянілі на 8-канцовы маскоўскі крыж. У 2009 годзе сем абразоў, зьнятых з іканастаса, перадалі ў Нацыянальны мастацкі музэй Беларусі. Замест іх паставілі новыя абаразы, стылізаваныя пад тэхніку Маскоўскай дзяржавы. Лёс астатніх абразоў і драўлянай разьбы дагэтуль застаецца нявызначаным[2].

Архітэктура

Помнік архітэктуры барока і клясыцызму. Гэта мураваная 3-нэфавая крыжова-купальная базыліка (даўжыня большая за 55 м, вышыня каля 40 м) з паўкруглай апсыдай. З паўночнага і паўднёвага бакоў да царквы далучаюцца тры цёплыя прыдзелы: Покрыва Багародзіцы, Раства Яна Хрысьціцеля і Сьвятога Мікалая. Сьпярша царква мела 2-вежавы галоўны фасад, аднак па рэканструкцыі ў 1828 годзе вежы разабралі, зьмянілі форму сьветлавога барабана і купала, у дэкоры выкарысталі дарычны ордэр (4-калённы порцік з 3-кутным франтонам, фрых з трыгліфамі). Царква злучаецца крытымі пераходамі з будынкам сэмінарыі (на поўначы) і з жылым корпусам манастыра (на поўдні).

Інтэр’ер захаваў барокавы характар. Прастора трансэпта павялічваецца купалам паўночнага крыла і скляпеньнем на ветразях паўднёвага. 2-сьветлавы цэнтральны нэф асьвятляецца аркавымі вокнамі, аддзяляецца высокімі аркадамі і перакрываецца цыліндрычнымі скляпеньнямі з распалубкамі. Скляпеньні ўпрыгожвае стукавы арнамэнт, іх падпружныя аркі — фрэскавыя філёнкі ў стылі ракако. Манумэнтальная конха апсыды праразаецца люнэтамі і запаўняецца фрэскай «Спас Пантакратар», на сьцяне апсады захаваўся ляпны алтар у стылі ракако. Авальны цэнтральны купал пры дапамозе ветразяў падтрымліваюць масіўныя слупы крыжовага сечыва. У паўночна-заходняй частцы царквы на манумэнтальнай 3-пралётнай аркадзе разьмяшчаюцца шырокія хоры, парапет якіх дэкаруецца дарычным фрызам. Пад апсыдай разьмяшчаецца крыпта з цыліндрычным скляпеньнем.

Галерэя

Гістарычная графіка

Гістарычныя здымкі

Сучасныя здымкі

Заўвагі

  1. Назва помніка архітэктуры прыводзіцца паводле беларускай гістарычнай традыцыі. Цяперашні афіцыйны тытул: «Сабор Усьпеньня Прасьвятой Багародзіцы» або «Сьвята-Усьпенскі сабор» (рас. Собор Успения Пресвятой Богородицы, Свято-Успенский собор); таксама Прачысьценская саборная царква

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.