Дуглас Дайманд
амэрыканскі эканаміст / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ду́глас Да́йманд (па-ангельску: Douglas Diamond; нар. кастрычнік 1953 году) — амэрыканскі эканаміст і прафэсар эканомікі школы бізнэсу Бута Чыкагаўскага ўнівэрсытэту. Навуковец спэцыялізуецца на вывучэньні фінансавых пасродакаў, фінансавых крызісаў і ліквіднасьці. Дайманд ёсьць былым прэзыдэнтам Амэрыканскай фінансавай асацыяцыі і Заходняй фінансавай асацыяцыі. Дайманд быў узнагароджаны Нобэлеўскай мэмарыяльнай прэміяй у галіне эканамічных навук, сумесна з Бэнам Бэрнанке і Філіпам Дыбвігам за дасьледаваньні банкаў і фінансавых крызаў[4][5]. У прэс-рэлізе камітэту зазначана, што іхныя работы значна палепшылі разуменьне ролі банкаў у эканоміцы, асабліва падчас фінансавых крызаў[6].
Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Дуглас Дайманд | |
па-ангельску: Douglas Diamond | |
Дата нараджэньня | 25 кастрычніка 1953(1953-10-25) (70 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | эканаміст, прафэсар унівэрсытэту |
Месца працы | |
Навуковы кіраўнік | Стывэн Рос[d][3] |
Узнагароды | сябра Эканамэтрычнага таварыства[d] (1990) сябра Амэрыканскай акадэміі мастацтваў і навук[d] прэмія Морган Стэнлі ад Амэрыканскай фінансавай асацыяцыі за выбітныя дасягненьні ў галіне фінансаў[d] (2012) ганаровы доктар Цюрыскага ўнівэрсытэту[d] (2013) Clarivate Citation Laureate[d] (2011) медаль Уілбура Кроса[d] (2017)
|
Закрыць