From Wikipedia, the free encyclopedia
Чыка́гаўскі ўнівэрсытэ́т (па-ангельску: University of Chicago) — прыватны навукова-дасьледчы ўнівэрсытэт у Чыкага, штат Іліной. Ягоны галоўны кампус месьціцца ў раёне Гайд-парку Чыкага[13][14]. Унівэрсытэт стабільна ўваходзіць да ліку найлепшых унівэрсытэтаў у сьвеце[15][16][17][18], і ёсьць адным з самых найпапулярных у ЗША[19][20][21]. Фактычна ўнівэрсытэт складаецца з студэнцкага каледжу і пяці дасьледчых цэнтраў. Навучальная ўстанова дадаткова мае кампусы і цэнтры ў Лёндане, Парыжы, Пэкіне, Дэлі і Ганконгу[22][23]. Навукоўцы ўнівэрсытэту згулялі важную ролю ў разьвіцьці многіх акадэмічных дысцыплінаў, у тым ліку эканомікі, права, літаратурнай крытыкі, матэматыкі, фізыкі, рэлігіі, сацыялёгіі і паліталёгіі[24][25][26]. Мэталюргічная лябараторыя ў Чыкага падрыхтавала ўстаноўку «Чыкагаўскі касьцёр-1», з дапамогай якой упершыню ў гісторыі была выкананая чалавекам ланцуговая ядзерная рэакцыя[27]. Посьпех у хіміі прывёў да радыявуглероднай рэвалюцыі, дзякуючы якой зьявіўся новы падыход да датаваньня старажытных прадметаў[28]. Унівэрсытэцкае выдавецтва ёсьць найбуйнейшым сярод падобных у ЗША[29]. Выпускнікі ўстановы шматкроць разоў былі уганараваныя Нобэлеўскай ды іншымі прэміямі.
Чыкагаўскі ўнівэрсытэт | |
University of Chicago | |
Лягатып | |
Заснаваны | 1890 |
---|---|
Тып | Nonprofit Corporation[d][1] |
Колькасьць пэрсаналу |
|
Месцазнаходжаньне | |
Горад | |
Краіна | |
Знаходзіцца ў складзе | Кансорцыюм асацыяцыяў сацыяльных навук[d][3], arXiv[d][4], Кансорцыюм IIIF[d][5], DataCite[d][6], Асацыяцыя амерыканскіх універсітэтаў[d][7][8], Higher Education Leadership Initiative for Open Scholarship[d][9], Кааліцыя сеткавай інфармацыі[d][10], Цэнтар для навуковых бібліятэк[d][11] і Кааліцыя выдавецкіх і акадэмічных рэсурсаў[d][12] |
Вэб-сайт | uchicago.edu (анг.) |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.