Дубна (Гарадзенская вобласьць)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ду́бна[1] — вёска ў Беларусі, на правым беразе Нёмана пры ўтоку ракі Росі. Цэнтар сельсавету Мастоўскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Знаходзіцца за 14 км на паўночны захад ад Мастоў, за 48 км ад Горадні; за 10 км ад чыгуначнай станцыі Чарлёна, каля аўтамабільнай дарогі Масты — Скідзель.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Дубна (неадназначнасьць).
Хуткія факты
Дубна лац. Dubna | |
Мікольская царква | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Мастоўскі |
Сельсавет: | Дубненскі |
Насельніцтва: | 878 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1515 |
СААТА: | 4240817021 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°26′30″ пн. ш. 24°22′39″ у. д. |
± Дубна Дубна | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Закрыць
Дубна — даўняе мястэчка[2] гістарычнай Гарадзеншчыны (частка Троччыны). Да нашага часу тут захавалася царква Сьвятога Мікалая, помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя.