горад у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Масты́[2] — места ў Беларусі, на рацэ Нёмане пры ўтоку ў яе ракі Зальвянкі. Адміністрацыйны цэнтар Мастоўскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2019 год — 15 770 чалавек[1]. Знаходзяцца за 60 км на паўднёвы ўсход ад Горадні. Вузел чыгунак і аўтамабільных шляхоў на Горадню, Ліду, Ваўкавыск.
Масты лац. Masty | |||||
Вуліца | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1486 | ||||
Горад з: | 1955 | ||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Гарадзенская | ||||
Раён: | Мастоўскі | ||||
Плошча: |
| ||||
Вышыня: | 118 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | 15 770 чал. (2019)[1] | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 1515 | ||||
Паштовы індэкс: | 231591 | ||||
СААТА: | 4240501000 | ||||
Нумарны знак: | 4 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 53°24′0″ пн. ш. 24°32′0″ у. д. | ||||
± Масты | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Масты — даўняе мястэчка гістарычнай Гарадзеншчыны (частка Троччыны). Сучаснае места Масты ўзьнікла ў 1920-я гады на месцы маёнтку Зальвянаў, старажытнаму мястэчку адпавядаюць цяперашнія вёскі Масты Правыя і Левыя[3].
Першы пісьмовы ўпамін пра Масты як цэнтар воласьці Гарадзенскага павету Троцкага ваяводзтва зьмяшчаецца ў Літоўскай мэтрыцы і датуецца 1486 годам[4]. У 1514 годзе паселішча атрымала статус мястэчка. У 1539 годзе ў Мастах збудавалі касьцёл, зямлю для якога вылучыла вялікая княгіня Бона Сфорца. Паводле рэвізіі 1561 году, у мястэчку было 9 вуліцаў (Гарадзенская, Менская, Ваўпянская, Віленская, Дзярэчынская, Пяскоўская, Млінская), паром і прыстань. Значную долю ў гандлі Мастоў займаў лес, які сплаўлялі па Нёмане ў Горадню, Коўна і Каралявец[5]. Па 1589 годзе[4] мястэчка ўвайшло ў склад Гарадзенскай эканоміі[6].
У 1601, 1633, 1653 і 1677 гадох згодна з адпаведнымі каралеўскімі прывілеямі Масты атрымалі некаторыя мескія вольнасьці. Прывілей 1633 году дазваляў праводзіць тут штотыднёвыя таргі і 2 кірмашы штогод. На 1673 год у мястэчку жыло 109 радзінаў[4].
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Масты апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, з 1801 году ў Гарадзенскім павеце Гарадзенскай губэрні. У 1-й палове XIX стагодзьдзя павялічылася суднаходзтва і сплаў лесу. На 1833 год у мястэчку было 164 драўляныя будынкі. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у Мастах працавалі расейская народная вучэльня і ліманаднае прадпрыемства. У 1907 годзе чыгунка злучыла паселішча з Горадняй, Лідай, Ваўкавыскам.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Масты занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Масты абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Мастоўскай воласьці атрымалі Пасьведчаньні Народнага Сакратарыяту БНР[7]. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[8]. Згодна з Рыскай мірна дамовай 1921 году Масты апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Гарадзенскага павету Беластоцкага ваяводзтва. У 1927 годзе ў мястэчку збудавалі фанэрны завод (у 1931 годзе на ім працавалі 400 чалавек). 17 верасьня 1939 году каля Мастоў мясцовыя камуністы-дывэрсанты зрабілі засаду на чыгунцы, па якой эвакуяваліся польскія жаўнеры[9].
2 лістапада 1939 году Масты ўвайшлі ў БССР, дзе ў кастрычніку 1940 году атрымалі афіцыйны статус працоўнага пасёлку, а з 15 студзеня таго ж году сталі цэнтрам раёну. У Другую сусьветную вайну з 25 чэрвеня 1941 да 13 чэрвеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху, у складзе акругі «Беласток» правінцыі Ўсходняя Прусія.
22 ліпеня 1955 году Масты атрымалі статус места. 25 сьнежня 1962 году Мастоўскі раён ліквідавалі[10], а само места перавялі ў склад Ваўкавыскага раёну[11]. 6 студзеня 1965 году зноў сталі цэнтрам адноўленага раёну[12].
У Мастах дзее некалькі рэлігійных супольнасьцяў:
У Мастах працуюць 3 сярэднія школы, спартовая школа і школа мастацтваў, 6 дашкольных установаў.
Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляе тэрытарыяльнае мэдычнае аб’яднаньне.
Дзеюць 5 бібліятэк, 2 дамы культуры, кінатэатар.
Прадпрыемствы дрэваапрацоўчай, лёгкай і харчовай прамысловасьці.
У навакольлі зона адпачынку дзяржаўнага значэньня «Масты». У месьце працуе музэй «Лес і чалавек». Спыніцца можна ў гасьцініцы «Масты»[23].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.