![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/33/%25D0%2593%25D0%25BE%25D1%2580%25D0%25BA%25D1%2596%252C_%25D0%2591%25D1%2583%25D0%25BB%25D1%258C%25D0%25B2%25D0%25B0%25D1%2580_%25D0%259B%25D0%25B5%25D0%25BD%25D1%2596%25D0%25BD%25D1%2581%25D0%25BA%25D1%2596._%25D0%259A%25D0%25BE%25D1%2580%25D0%25BF%25D1%2583%25D1%2581_%25E2%2584%25964.jpg/640px-%25D0%2593%25D0%25BE%25D1%2580%25D0%25BA%25D1%2596%252C_%25D0%2591%25D1%2583%25D0%25BB%25D1%258C%25D0%25B2%25D0%25B0%25D1%2580_%25D0%259B%25D0%25B5%25D0%25BD%25D1%2596%25D0%25BD%25D1%2581%25D0%25BA%25D1%2596._%25D0%259A%25D0%25BE%25D1%2580%25D0%25BF%25D1%2583%25D1%2581_%25E2%2584%25964.jpg&w=640&q=50)
Горкі
горад у Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Го́ркі — места ў Беларусі, на рацэ Проні. Адміністрацыйны цэнтар Горацкага раёну Магілёўскай вобласьці. Плошча 22 км². Насельніцтва на 2018 год — 34 008 чалавек[1]. Знаходзяцца за 86 км на паўночны ўсход ад Магілёва, за 3 км ад чыгуначнай станцыі Пагодзіна (лінія Ворша — Крычаў). Вузел аўтамабільных шляхоў на Воршу, Магілёў, Чавусы, Амсьціслаў, Смаленск.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Горкі (неадназначнасьць).
Горкі лац. Horki | |||||
![]() Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1544 | ||||
Магдэбурскае права: | 1619 | ||||
Былыя назвы: | Горы-Горкі, Малыя Горы | ||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Магілёўская | ||||
Раён: | Горацкі | ||||
Плошча: | 22,1 км² | ||||
Насельніцтва (2018) | |||||
колькасьць: | 34 008 чал.[1] | ||||
шчыльнасьць: | 1538,82 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 2233 | ||||
Паштовы індэкс: | 213410 | ||||
СААТА: | 7220501000 | ||||
Нумарны знак: | 6 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 54°17′0″ пн. ш. 30°59′0″ у. д. | ||||
Горкі на мапе Беларусі ± ![]() ![]() Горкі ![]() ![]() Горкі | |||||
![]() | |||||
http://gorki.mogilev-region.by/ |
Горкі — магдэбурскае места гістарычнай Аршаншчыны (частка Віцебшчыны), колішняя сталіца графства, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага[2]. За часамі нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863—1864 гадоў былі адным з двух местаў (разам з Пружанамі) на тэрыторыі колішняга ВКЛ, вызваленых на пэўны час з-пад расейскага панаваньня. Галоўная мясцовая славутасьць — Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія, адна з найстарэйшых вышэйшых навучальных установаў Беларусі. Захаваўся комплекс яе старых карпусоў у стылі клясыцызму, помнік архітэктуры XIX ст. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся касьцёл Сьвятога Андрэя Баболі, помнік архітэктуры XVIII ст., зруйнаваны расейскімі ўладамі.