Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія
вну ў Горках Магілёўскай вобласьці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія (БДСГА) — беларуская ВНУ ў Горках Магілёўскай вобласьці. Заснаваная ў 1836 годзе пад назвай Горыгорацкай земляробчай школы, з 1848 году — Горыгорацкі земляробчы інстытут.
Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія | |
Горы-Горацкі земляробчы інстытут, Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія, Горигорецька землеробська школа, Горыгорацкая земляробчая школа, Горыгорацкі земляробчы інстытут, Беларуская дзяржаўная акадэмія сельскае гаспадаркі, Беларускі сельскагаспадарчы інстытут, Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія, Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія | |
Заснаваны | 15 жніўня 1840 (183 гады таму) |
---|---|
Тып | грамадзкі |
Рэктар | Віталь Віктаравіч Веліканаў[d] |
Факультэтаў | 16 |
Колькасьць пэрсаналу | 2 тыс., у тым ліку 597 выкладчыкаў |
Колькасьць студэнтаў | 12 920 (5684 на дзённай форме) |
Колькасьць магістрантаў | 20 (2011) |
Месцазнаходжаньне | |
Горад | Горкі |
Вобласьць | Магілёўская |
Краіна | Беларусь |
Былыя назвы | Горыгорацкая земляробчая школа (1836—1848), Горыгорацкі земляробчы інстытут (1848—1864), Беларускі сельскагаспадарчы інстытут (1933—1948) |
Знаходзіцца ў складзе | Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчаваньня Рэспублікі Беларусь |
Вэб-сайт | www.baa.by |
Горыгорацкая земляробчая школа — спэцыяльная сельскагаспадарчая навучальная ўстанова, мела два разрады: 1 (ніжэйшы) і 2 (вышэйшы). У 1842 г. вышэйшы разрад рэарганізаваны ў Вышэйшую сельскагаспадарчую школу. У 1848 годзе ніжэйшы разрад пераўтвораны ў земляробчае вучылішча, а Вышэйшая сельскагаспадарчая школа — у Горыгорацкі земляробчы інстытут.
Горыгорацкі земляробчы інстытут існаваў у 1848—1864 і 1919—1925 гадах у Горках. Адзін зь першых ВНУ сельскагаспадарчага профілю Расейскай імпэрыі і Беларусі. За ўдзел студэнтаў і выкладчыкаў у паўстаньні 1863—1864 гадоў інстытут быў пераведзены ў Пецярбург. У 1919 г. адноўлены зноў у Горках.
У 1925 годзе да інстытуту далучаны Беларускі інстытут сельскай і лясной гаспадаркі (заснаваны ў Менску ў 1922 г.) і на яго базе створана Беларуская акадэмія сельскай і лясной гаспадаркі. У 1931 годзе акадэмія падзелена на 11 галіновых інстытутаў. У 1933 годзе яны зноў аб’яднаныя ў адну ВНУ — Беларускі сельскагаспадарчы інстытут. У 1948 годзе перайменаваны ў БСГА. Цяпер Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія.
Мае 16 навучальных карпусоў, 12 гуртажыткаў, бібліятэка зь мільёнам асобнікаў выданьняў, батанічны сад з 880 відамі расьлінаў. У 2011 годзе палова кіраўнікоў земляробчых прадпрыемстваў Беларусі былі выпускнікамі акадэміі.