Расьліны
царства жывых арганізмаў / From Wikipedia, the free encyclopedia
Расьліны (па-лацінску: Plantae) — царства жывых арганізмаў. Найважнейшае адрозьненьне расьлін ад іншых жывых арганізмаў — здольнасьць да аўтатрофнага харчаваньня, пры гэтым зялёныя расьліны выкарыстоўваюць энэргію сонечных прамянёў, зьдзяйсьняюць фотасынтэз — працэс, у выніку якога ствараецца асноўная маса арганічнага рэчыва біясфэры і падтрымліваецца газавы стан атмасфэры. Такім чынам расьліны галоўная першасная крыніца ежы і энэргіі для ўсіх іншых формаў жыцьця на Зямлі. Вядома каля 500 тысячаў відаў цяпер існуючых расьлін. Зь сярэдзіны XX стагодзьдзя з царства расьлін вылучаюць самастойнае царства грыбоў. Усе праявы жыцьцядзейнасьці расьлін вывучае батаніка.
Расьліны | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Надцарства | Эўкарыёты |
Царства | Расьліны |
Бінамінальная намэнклятура | |
Plantae | |
У сьвеце налічваецца каля 320 тысяч відаў расьлінаў, большасьць зь якіх ёсьць насеннымі, то бок каля 260—290 тысяч відаў[1]. Зялёныя расьліны забясьпечваюць значную долю сусьветнага малекулярнага тлену[2] і зьяўляюцца асновай большасьці экасыстэмаў Зямлі. Расьліны, ёсьць крыніцай збожжа, садавіны і гародніны, таксама ёсьць асноўнай ежай чалавека і былі адамашненыя чалавекам шмат тысячагодзьдзяў таму. Расьліны маюць шматлікія прыкладаньні чалавекам, а ня толькі ўжываюцца ім у якасьці харчу, то бок расьліны выкарыстоўваюцца ў якасьці ўпрыгожваньняў, будаўнічых матэрыялаў, пісьмовых матэрыялаў, і, у вялікай разнастайнасьці, яны сталі крыніцай лекаў і псыхаактыўных наркотыкаў.