From Wikipedia, the free encyclopedia
Адамашненьне ці дамэстыкацыя (па-лацінску: domesticus) — працэс, пры якім папуляцыі жывёлаў альбо расьлінаў, праз працэс адбору, прывыкае да чалавечага забесьпячэньня й кантролю. Вызначальнай характарыстыкай адамашненьня зьяўляецца штучны адбор чалавекам. Людзі ўзялі групы жывёлаў і расьлнаў пад свой кантроль і клопат дзеля самых разнастайных мэт: дзеля вытворчасьці прадуктаў харчаваньня альбо каштоўных тавараў, як то напрыклад, воўны, бавоўны альбо шоўку, дзеля дапамогі ў розных відах працаў, як то транспарт, ахова й вайна, а таксама дзеля навуковых дасьледаваньняў, альбо проста каб атрымліваць асалоду ад сумеснага жыцьця.
Расьліны, якія былі адамашнены ў першую чаргу дзеля эстэтычнай асалоды, як правіла, называюцца хатнімі расьлінамі ці дэкаратыўнымі расьлінамі, у той час як адамашненыя дзеля буйнамаштабнай вытворчасьці прадуктаў харчаваньня, як правіла, называюць культурамі. Можна правесьці адрозьненьне паміж тымі адамашненымі расьлінамі, якія былі наўмысна зьменены альбо выбраны дзеля спэцыяльных пажаданых характарыстык, і тых, якія па сутнасьці не адрозьніваюцца ад сваіх дзікіх субратаў, мяркуючы, што адамашненьне не абавязкова маецца на ўвазе як фізычная мадыфікацыя.
Сабака быў першым адамашненым хрыбетным[1][2]. Ён быў адамашнены ў Эўразіі да канца эпохі позьняга плейстацэну, задоўга да вырошчваньня й да прыручэньня іншых жывёлаў[2]. Археалягічныя й генэтычныя зьвесткі сьведчаць аб тым, што на працягу доўгага часу быў распаўсюджаны двунакіраваны абмен генаў паміж дзікімі й свойскімі жывёламі, як то аслоў, коней, вярблюдавых, коз, авечак і сьвіней[3]. Улічваючы значэньне й каштоўнасьць у рамках эвалюцыі чалавека й ягоных дэмаграфічных зьмяненьняў, адамашненьне прыцягвае навукоўцаў з розных галін навукі, як то археалёгіі, палеанталёгіі, антрапалёгіі, батанікі, заалёгіі, генэтыкі й экалягічных навук. Сярод птушак, на сёньня асноўным адамашненым відам зьяўляецца курыца, бо яна зьяўляецца крыніцай атрыманьня мяса й яек, хоць эканамічна больш каштоўнымі птушкамі зьяўляецца індык, цацарка ды іншыя віды. Найстарэйшымі бесхрыбетнымі адамашненымі чалавекам зьяўляюцца пчолы й ядвабнік.
Адамашненьне расьлін пачалося па меншай меры 12 тысяч гадоў таму. Першымі зь іх зьяўляюцца збожжавыя культуры, якія пачалі культывавацца на Блізкім Усходзе.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.