![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/0c/Blatt-wiki.jpg/640px-Blatt-wiki.jpg&w=640&q=50)
Фотасынтэз
From Wikipedia, the free encyclopedia
Фотасы́нтэз (ад грэц. φωτο — «сьвятло» і σύνθεσις — «сынтэз») — працэс утварэньня арганічнага рэчыва з дыяксыда вуглярода і вады на сьвятле пры ўдзеле фотасынтэтычных пігмэнтаў асыміляцыі й фэрмэнтаў, як то хлярафіла ў расьлінаў, бактэрыёхлярафіл і бактэрыёрадапсін у бактэрыяў. Гэта адзін з самых важных біяхімічных працэсаў на Зямлі[1]. Гэты працэс падтрымлівае высокі ўзровень кіслароду ў атмасфэры й спрыяе павелічэньню колькасьці арганічнага вугляроду, павелічэньню масы арганічнага рэчыва за кошт неарганічнай матэрыі.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/0c/Blatt-wiki.jpg/640px-Blatt-wiki.jpg)
Фотасынтэз адбываецца ў два этапы — этап сьвятла, гэтак званы этап зьмены энэргіі, у якім сьвятло паглынаецца й ягоная энэргія пераўтвараецца ў энэргію хімічных сувязяў і ў якасьці пабочнага прадукта вылучаецца кісларод, і цёмную фазу, гэтак званы этап зьмены фазы рэчыва, дзе энэргія хімічных сувязяў злучэньняў, якія ўтварыліся ў фазе сьвятла, выкарыстоўваюцца для сынтэзу арганічных злучэньняў. Абедзьве фазы адбываюцца адначасова й пры наяўнасьці сьвятла. Эфэктыўнасьць пераўтварэньня энэргіі сьвятла ў энэргію хімічных сувязяў вугляводаў складе 22—33%.
Фотасынтэз ёсьць адзіным працэсам у біясфэры, які прыводзіць да засваеньня энэргіі Сонца й забясьпечвае існаваньне як расьлінаў, гэтак і ўсіх гетэратрофных арганізмаў[2].