адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Магілёўскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Го́рацкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Магілёўскай вобласьці Беларусі. Горацкі раён мяжуе з Амсьціслаўскім, Дрыбінскім, Шклоўскім раёнамі Магілёўскай вобласьці, Аршанскім і Дубровенскім раёнамі Віцебскай вобласьці і на ўсходзе з Расеяй.
Горацкі раён | |
Герб | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Статус | раён Беларусі |
Уваходзіць у | Магілёўская вобласьць |
Адміністрацыйны цэнтар | Горкі |
Кіраўнік | Аляксандар Бутараў[d][1] |
Насельніцтва (2018) | 45 887[2] |
Шчыльнасьць | 35,7 чал./км² |
Плошча | 1284,31[3] км² |
Вышыня па-над узр. м. · сярэдняя вышыня | 221 м[4] |
Месцазнаходжаньне Горацкага раёну | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Горацкі раён створаны 17 ліпеня 1924 году.
На тэрыторыі раёну працякаюць рэкі Проня з прытокамі Парасіцай, Быстрай, Вярбоўкай, Гольшай; Бася з прытокамі Паўнай і Галубінай; Рамясьцьвянка, Лебедзёўка, Дняпрэц, Мярэя, Гарадок. Карысныя выкапні: торф, пяскі, гліны.
У сучасны Горацкі раён уваходзяць 172 населеныя пункты. У межах раёну разьмешчаны горад Горкі.
Паводле зьвестак статупраўленьня на 1 студзеня 2002 году раён падзяляецца на 11 сельскіх саветаў: Аўсянкаўскі, Горскі, Добраўскі, Копцеўскі, Ленінскі, Маслакоўскі, Паршынскі, Рудкаўшчынскі, Рэкцянскі, Саўскі, Ходараўскі.
За час існаваньня Горацкага раёну былі выключаны з уліковых зьвестак па розных прычынах наступныя населеныя пункты:
Прамысловасьць раёну прэзэнтаваная вытворцамі прадуктаў харчаваньня, будаўнічых матэрыялаў, прадпрыемствамі лёгкай прамысловасьці. Асноўныя галіны сельскай гаспадаркі: мясамалочная жывёлагадоўля, ільнаводзтва. Вырошчваюцца зерневыя, кармавыя культуры, бульба.
На тэрыторыі раёну дзейнічае Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія і пэдагагічная вучэльня, 12 сярэдніх, 6 базавых і 10 пачатковых школ, 2 музычныя школы, 16 дашкольных установаў, 25 клюбаў, 27 бібліятэкаў, 6 бальніцаў, 21 фэльдшарска-акушэрскі пункт.
Па Горацкім раёне праходзяць чыгуначная дарога Ворша — Крычаў, аўтадарогі з Горак у Воршу, Магілёў, Амсьціслаў.
Мэмарыяльны комплекс і музэй савецка-польскай баявой садружнасьці ў вёсцы Леніна.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.