рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Бы́страя — рака ў Горацкім і Дрыбінскім раёнах Магілёўскай вобласьці, левы прыток ракі Проні (басэйн Дняпра). Даўжыня 46 км. Плошча вадазбору 688 км². Выдатак вады ў вусьці каля 4,3 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9‰.
Быстрая | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Быстрая |
Вусьце | Проня |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Магілёўская вобласьць |
Даўжыня | 46 км |
Сярэднегадавы сьцёк | 4,3 м³/с |
Плошча басэйну | 688 км² |
Нахіл воднай паверхні | 0,9 ‰ |
Пачынаецца каля мяжы з Расеяй, за 5 км на ўсход ад вёскі Быстрая Горацкага раёну, вусьце каля вёскі Дрыбін. Цячэ пераважна Горацка-Амсьціслаўскай раўнінай.
Даліна трапэцападобная, шырынёй 0,8—1 км. Абалона месцамі двухбаковая, яе шырыня 0,2—0,25 км. Рэчышча зьвілістае, шырыня ракі ў межань 3—15 м. Выкарыстоўваецца як водапрыёмнік мэліярацыйных каналаў; каналізавана 6 км рэчышча ў верхняй плыні[1].
Рака названая паводле характару плыні: славянскае «bystry» — хуткі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.