Брага (футбольны клюб)
партугальскі футбольны клюб / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Брага» (па-партугальску: Braga) — партугальскі футбольны клюб з гораду Брага. Заснаваны ў 1915 годзе. Хатнія матчы клюб праводзіць на стадыёне «Эштадыю AXA», які знаходзіцца ў горнай расчыліне й быў пабудаваны да чэмпіянату Эўропы 2004 году. У айчынных чэмпіянатах «Брага» толькі аднойчы падымалася на другі радок, маючы на сваім рахунку толькі перамогі ў Кубку Партугаліі (1966, 2016, 2021) і Кубку лігі (2013, 2020, 2024). У 2000-х гадох клюб паступова стаў адным з самых пасьпяховых клюбаў у Партугаліі, дасягнуўшы ўзроўню вялікай партугальскай тройкі, у якую ўваходзяць «Порту», «Бэнфіка» й «Спортынг». У гэты ж час клюб меў посьпехі й на міжнароднай арэне, выйшаўшы ў фінал Лігі Эўропы ў 2011 годзе. Акрамя таго, дзякуючы другому месцу ў чэмпіянаце Партугаліі ў сэзоне 2010—2011 гадоў, клюб упершыню ў гісторыі ўзяў удзел у розыгрышу Лігі чэмпіёнаў, дзе «Брага» дасягнула групавога этапу. Клюб у цяперашні час спансуецца італьянскім вытворцам спартовага адзеньня «Макрон» і францускай страхавой кампаніяй AXA.
Брага | |||||
Поўная назва | Sporting Clube de Braga | ||||
---|---|---|---|---|---|
Заснаваны | 1921 | ||||
Горад | Брага, Партугалія | ||||
Стадыён |
Эштадыю Мунісыпал дэ Брага Умяшчальнасьць: 30 286 | ||||
Галоўны трэнэр | |||||
Чэмпіянат | Прымэйра-Ліга | ||||
· 2022—2023 | 3 месца | ||||
| |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы scbraga.pt (парт.) |
Эмблема «Спортынгу» паходзіць ад гербу гораду, дзе на шчыце месьціцца Багародзіца й немаўля Ісус, але сіні шчыт у гербе гораду быў зьменены на такі ж але чырвона-белы.